Бізнэсовец Вадзім Пракоп'еў у сваім новым відэазвароце заклікаў усіх праціўнікаў дыктатуры часова адкінуць разнагалоссі і кансалідавацца для змены ўлады ў краіне. «Любы, хто не працуе на перамогу, працуе на ворага», — рэзка заявіў Пракоп'еў. Ён заявіў, што сцэнары дзеяння могуць быць розныя, але трэба выбраць адзін і дружна дзейнічаць згодна з ім. «Аб'яднаны штаб, чакаю вашага сігналу!» — звярнуўся да Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай Пракоп'еў.

Вось гэтае відэа:

Яшчэ ў адным відэа, апублікаваным у ютубе, ён у сваім каронным стылі патлумачыў асабістыя прычыны далучэння да руху супраць Лукашэнкі. Ён заявіў пра глыбокую павагу да Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца, а таксама расказаў пра сваю асабістую эвалюцыю.

Нагадаем, што ягоны папярэдні відэазварот займеў вялікі рэзананс. За тры дні яго праглядзелі больш за 958 тысяч разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0