19:01
Яшчэ адна калона хацела зайсці на плошчу, а сілавікі іх не пускалі. Урэшце людзі прарваліся.
Нехта ідзе цяпер у касцёл, многія — гуляць, але цэнтралізаванага руху няма.
18:51
18:45
Сышлі сілавікі, што стаялі перад людзьмі ля касцёла.
18:43
18:20
Людзі ўбачылі ля дарогі аўтазакі і перамясціліся бліжэй да касцёла. Частка сышла. Некаторыя ўдзельніцы маршу ходзяць з плакатамі, на якіх — фотаздымкі людзей, пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў.
18:02
Тым часам на плошчы з'явіўся АМАП. Саромеюць і спяваюць ім: «Ведь для солдата главное, чтобы далёкая любимая ждала».
Частка ўдзельніц «Маршу жанчын» сышла з плошчы.
З гукаўзмацняльнікаў няспынна гучаць папярэджанні пра незаконнае мерапрыемства і просьбы разысціся. На гэта ўдзельніцы мітынгу адказваюць: «Пайшоў прэч!»
18:01
17:57
Удзельніцы «Жаночага маршу» ў Мінску застаюцца на плошчы Незалежнасці. Атмасфера там спакойная. А 19-й гадзіне ў Чырвоным касцёле мае пачацца імша, на якую прыйдуць прадстаўнікі ўсіх канфесій.
17:42
Удзельніцы і ўдзельнікі маршу ладзяць карагоды і спяваюць «Купалінку» на плошчы Незалежнасці.
17:26
Жанчыны арганізоўваюцца ў велізарны карагод!
17:20
Жанчыны дайшлі да плошчы Незалежнасці. Яны чакаюць хвост калоны, а каб не было сумна, спяваюць «Воіны святла» і «Тры чарапахі».
17:15
Галава калоны дайшла да плошчы Незалежнасці, хвост каля ГУМа.
17:10
17:05
Жанчыны абступаюць бусікі без нумароў і саромеюць амапаўцаў: «Колькі каштуе сумленне?» Сёння ўдзельніц шэсця пакуль не затрымлівалі.
16:53
«Жаночы марш» тым часам рушыць у бок плошчы Незалежнасці. Жанчыны занялі палову праспекта з боку ГУМа, па другой частцы рухаюцца аўтамабілі.
16:50
Міліцыя ўпарта спрабуе прымусіць жанчын сысці з праезнай часткі, але яны не сыходзяць і ў адказ скандуюць: «Нас не спыніш».
16:48
За калонай жанчын едзе калона з шасці мікрааўтобусаў без нумароў. Яны пад'язджаюць, як толькі калона прасоўваецца на 100 метраў, і зноў устаюць у яе канцы. Пры гэтым праспект застаецца закрыты для скразнога праезду.
16:43
На падыходзе да Кастрычніцкай плошчы затрымалі двух журналістаў.
Жанчыны на праезнай частцы.
16:42
Марш жанчын у Мінску пакуль праходзіць абсалютна мірна, без дэманстрацыі сілы АМАПа, як тыдзень таму. «Яшчэ адна маленькая перамога», — сказала «Нашай Ніве» Наталля, якая прыйшла з плакатам «Не чапай студэнтаў!».
16:35
Некалькі соцень жыхарак Гомеля цяпер бяруць удзел у «Жаночым маршы». Ён праходзіць па цэнтры горада, ад універмага «Гомель» праз плошчу і праспект Леніна, па праспекце Перамогі — і зноў на ўнівермаг. Калону суправаджае міліцыя — пешшу і на УАЗах
16:30
Галава калоны дайшла да цырка.
16:25
Дзяўчаты з калоны прымусілі ўдзельніц маршу, якія прыйшлі са сцягамі Еўрасаюза і надпісам Беларусь у цэнтры, схаваць сцягі, абвінаваціўшы іх у правакацыі. «Прыбірай! Мы выйшлі самі!» — скандавалі яны.
16:10
ДАІ перакрыла рух па праспекце Незалежнасці ў бок круглай плошчы. Галава калоны ўжо на плошчы Перамогі. Некаторыя жанчыны выйшлі сёння на пратэст у жартоўных балаклавах — гэта адказ на тое, што супрацоўнікі міліцыі, у тым ліку АМАП, хаваюць свае твары.
15:59
Хвост калоны пакінуў вуліцу Харужай. Галава на плошчы Перамогі.
15:53
Многія ўдзельніцы маршу прыйшлі з маляванымі і плюшавымі пандамі, каб падтрымаць чатырох затрыманых супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc, супраць якіх пачатая крымінальная справа. Топ-менеджмент кампаніі раней падтрымаў пратэсты ў Беларусі.
15:36
Калона жанчын рушыла ад вуліцы Харужай да плошчы Перамогі.
15:33
«Аплата за мітынг!» — удзельніцам жаночага маршу раздаюць шакаладныя манеткі.
15:27
Да натоўпу дзяўчын падышла жанчына, якая пачала казаць, што ў Беларусі мір дзякуючы Лукашэнку і што пратэстоўцы хочуць вайны. Натоўп у адказ пачаў скандаваць «Сабачку!».
15:16
Ужо каля 1000 дзяўчат і жанчын на Камароўцы. Скандуюць: «Мы здесь власть», «Верым, можам, пераможам», «Гэта наш горад», «Кветкі лепш за кулі». Прыйшлі міліцыянты, заклікаюць разысціся, дзяўчаты крычаць ім: «Ганьба» і «Пайшлі прэч».
15:10
Дзве сотні жанчын тут ужо ёсць: хто ў белым, хто ў чорным, хто ў чырвоным. Шмат бел-чырвона-белых сцягоў, але ёсць таксама іспанскі, літоўскі, італьянскі.
14:55
Калоны і шматлікія групы жанчын рухаюцца да Камароўкі. Жанчыны пераважна апранутыя ў чорнае. Некаторыя нясуць сцягі розных краін.
Каля «Лідо» ля Камароўскага рынку сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек.