Фота Надзеі Бужан
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова паехала ў Польшчу пасля вызвалення з «сутак».
Кавалькова была асуджана 24 жніўня на 10 сутак за пікет каля МТЗ. 3 верасня яна павінна была выйсці на свабоду, але атрымала 15 сутак за ўдзел у дэманстрацыі 23 жніўня.
Пазней ад'езд Кавалькова пракаментаваў Дзяржпагранкамітэт:
- 5 верасня каля двух гадзін ночы яна прыбыла ў пешым парадку ў пункт пропуску «Брузгі», прайшла пагранічны кантроль, пасля чаго дачакалася бліжэйшага рэйсавага аўтобуса «Гродна-Варшава» і прайшла на тэрыторыю Польшчы.
0
0
0
0
0
0