Абаненты А1 у Мінску скардзяцца на праблемы з доступам у інтэрнэт — прычым як па фіксаванай, так і мабільнай сувязі, піша TUT.by.

Па словах адразу некалькіх абанентаў кампаніі, цяжкасці з доступам у сетку па фіксаваным злучэнні ёсць як мінімум у некалькіх раёнах горада — напрыклад, у Сухарава і Каменнай Горцы, а таксама каля станцыі метро «Інстытут Культуры». Зрэшты, карыстальнікі сцвярджаюць: калі ўключыць VPN, то сувязь аднаўляецца.

Прыкладна пра гэта ж кажуць абаненты мабільнага інтэрнэту кампаніі. Праўда, там сітуацыя крыху іншая — Telegram і іншыя месенджары працуюць, а большасць сайтаў альбо грузяцца па некалькі хвілін, альбо не загружаюцца зусім. З інтэрнэтам ад іншых кампаній — як праз фіксаваны, так і мабільны доступ — на момант публікацыі нататкі асаблівых праблем няма.

«У цяперашні час у некаторых абанентаў A1 сеткі фіксаванай і мабільнай сувязі могуць назірацца цяжкасці з доступам у інтэрнэт. Спецыялісты ўжо працуюць над яго аднаўленнем. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці», — каментуе А1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0