Грамадства

Суд вынес прысуд па захопе «МАЗа» на пратэстах у жніўні ў Мінску: сем гадоў калоніі

«Я знаходжуся ў палоне, я не здзяйсняў таго, што мне ставяць у віну», — сказаў у апошнім слове 29-гадовы Дзмітрый Дубкоў, якога абвінавачваюць у крадзяжы грузавіка, пагрозе гвалту над міліцыяй і ўдзеле ў масавых беспарадках. Хлопец сваю віну ў злачынстве не прызнаў, але пракурор палічыла яе даказанай. Сёння суд Савецкага раёна прыгаварыў Дзмітрыя да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша Tut.by.

Нагадаем, у жніўні, падчас пратэстаў на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, група хлопцаў захапіла МАЗ тэхдапамогі і блакавала ім дарогу. Затрымалі толькі аднаго чалавека, які мае дачыненне да здарэння, — 28-гадовага Дзмітрыя Дубкова, хоць асобы некаторых іншых удзельнікаў былі добра бачныя. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КК. Таксама пазоў на суму каля 22 тысяч рублёў за прастой грамадскага транспарту яму выставіла ДП «Мінсктранс». Абвінавачаны віну прызнаў часткова, з пазовам не пагадзіўся. Пацярпелыя прэтэнзій да яго не маюць.

Дзяржабвінаваўца запрасіла для абвінавачанага пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на сем гадоў з адбываннем тэрміну ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама хлопец павінен задаволіць пазоў ДП «Мінсктранс» у поўным аб'ёме (нагадаем, гэта амаль 22 тысячы рублёў).

Сёння Дзмітрыю Дубкову далі апошняе слова, пацярпелыя на пасяджэнне не прыйшлі. А пасля абеду хлопцу абвясцілі прысуд.

Дубкоў заявіў, што непасрэднага намеру на неправамернае завалоданне аўтамабілем, паездкі на ім без мэты крадзяжу ў яго не было.

Абвінавачаны лічыць, што яго дзеянні ў тую ноч можна кваліфікаваць па артыкулах КаАП Беларусі: 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і часткова 18.1 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый).

— Тое, што мне залічвае дзяржабвінаваўца і спрабавала «ўсунуць» папярэдняе следства, недапушчальна ў прававой дзяржаве. Па сутнасці, мяне паўгода трымаюць у палоне. Пасля гэтага запытваць сем гадоў, за што, прабачце? Так, я не згодны з вынікамі выбараў. Лічу, што наша дзяржава дзейнічае ў інтарэсах адной канкрэтнай асобы. Не выконвае Канстытуцыю і гарантаваныя правы. І пагаджацца з гэтым неразумна. Я не разумею, чаму падобнае адбываецца…

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць