Грамадства33

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе

З таго часу, як сітуацыя з шэнгенскімі візамі стала зусім сумнай, беларусы ўсё часцей плануюць адпачынак у азіяцкіх краінах. Не выключэнне — Пакістан, з якім наша краіна ў апошні час актыўна наладжвае дружалюбныя сувязі. Туды, уражаная водгукамі, вырашыла паляцець і чытачка Onlíner Наталля разам з 12-гадовай дачкой, але нешта пайшло не так. Ніжэй — павучальная гісторыя пра тое, што нават самыя простыя ўмовы для трапляння ў якую-небудзь краіну не заўсёды гарантуюць, што вы там апынецеся.

— Я працую ў ААЭ, атрымала тут дазвол на жыхарства. Частыя кантакты з пакістанцамі, якія мне і прарэкламавалі сваю краіну. Хвалілі добрую прыроду, камфортную тэмпературу. А ў нас цяпер вельмі горача, вось я і падумала: паеду ў адпачынак у Пакістан, — расказвае Наталля.

У мінулым годзе Пакістан істотна спрасціў правілы ўезду для грамадзян Беларусі. Не бязвіз, але нешта блізкае да яго: на сайце пакістанскага МЗС трэба толькі запоўніць нескладаную анкету і пазней спампаваць электронную візу. У дадатак да асабістых даных Наталля даслала копію пашпарта і працоўнага дагавора, а таксама брані жылля і білетаў на рэйс Шарджа — Ісламабад.

Тут ёсць важны нюанс: усё гэта Наталля рабіла 9 ліпеня, тады як вылет у Пакістан у яе быў прызначаны на 12-е. Хвалявання з нагоды цесных тэрмінаў не было: e‑visa робіцца на працягу сутак, то-бок запас часу заставаўся.

Прайшлі адведзеныя 24 гадзіны, Наталля і яе дачка атрымалі гатовыя візы. Але не паспеўшы абрадавацца, жанчына выявіла, што ў яе дазволе на ўезд указана цалкам няправільная дата нараджэння. З запаўненнем анкеты дапамагалі агенты з гродзенскай кампаніі «Студыя адпачынку» — турыстка адразу звярнулася туды.

— Яны даслалі інфармацыю пра тое, што віза прыйшла з памылкай. І пачалася нейкая вазня. Аказалася, што проста так выправіць дату нараджэння немагчыма, трэба цалкам ануляваць гэтую візу, пасля чаго рабіць новую. Добра, кажу, анулюйце, рабіце новую. Але дагэтуль пытанне так і не вырашана.

Заяўка на адмену візы па-ранейшаму адзначана статусам «У працэсе». Але ў працэсе чаго, даруйце? У першапачатковай заяве ўсё было запоўнена правільна. Да таго ж у іх быў мой скан пашпарта, дзе выразна відаць дата нараджэння. Навошта тады ўвогуле высылаць усе гэтыя дакументы, калі ніхто не звярае даныя?

Дзяўчынкі з агенцтва звязваліся з пасольствам Ісламскай Рэспублікі ў Беларусі, адтуль выйшлі на сувязь з гэтым візавым цэнтрам. Гэта ўжо было ў пятніцу, і там проста спаслаліся на скарочаны дзень, сказаўшы, што зоймуцца маёй праблемай у панядзелак. Вылетаць я павінна была ў суботу. У выніку ў нас проста згарэлі білеты, якія не падлягалі вяртанню, коштам каля $400.

Па чыёй віне адбылася памылка — не вельмі ясна. У турагенцтве «Студыя адпачынку» нам пацвердзілі словы Наталлі і спаслаліся на банальны тэхнічны збой у візавай сістэме МЗС Пакістана. Тэхпадтрымка адразу папярэдзіла, што на ануляванне візы можа спатрэбіцца да 7 дзён. Турыстка вырашыла рызыкаваць, разлічваючы, што пакістанцы ўлічаць гаручы дэдлайн і пойдуць ёй насустрач — але не.

— Мы звярталіся ў пасольства Ісламскай Рэспублікі ў Беларусі, і яны са свайго боку таксама спрабавалі гэта выправіць, — дадала спецыяліст «Студыі адпачынку». — Сакратар пастаянна быў са мной на сувязі. Яны нават былі гатовыя надзвычай аператыўна зрабіць новую візу, хай і за нейкую дадатковую суму. Але ўсё ж гэта аказалася немагчымым, пакуль дзейнічала старая віза — адменіць яе мог толькі МЗС.

Зараз агенцтва спрабуе вырашыць пытанне з вяртаннем грошай за авіябілеты: фармальна яны не падлягаюць вяртанню, але, падобна, на працягу 90 дзён паспрабаваць можна. Наталля ж эмацыйна заяўляе, што нават калі верне патрачанае, «у Пакістан дакладна ні нагой», а віза ёй «больш не трэба». Беларуска ўжо даслала скаргу ў МЗС, паведаміла пра сітуацыю пасольству Беларусі ў Пакістане і чакае афіцыйных прабачэнняў.

Каментары3

  • Чакай, бабка, лета
    22.07.2025
    Сыр з’ясі
  • Вася
    22.07.2025
    Дык калі там дата нараджэння няправільная, значыць іншы чалавек. Трэба было не анулёўваць, а проста новую зрабіць
  • Вось так
    22.07.2025
    1. Поацуе ў ААЭ, аде ня млжа анкету прымітыўную запоўніць на ангельскай, без даппмогі.
    2. З 12й дачкой ў Пакістан.
    Ну штош.
    Гэта пяць!

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі3

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацкім раёне карова захрасла галавой у трактарным каўшы

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі27

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам1

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі3

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць