Здарэнні11

У Гомелі жанчына спрабавала адкупіць мужа ад міліцыі, зараз яе саму чакае суд

55-гадовая гамяльчанка выклікала да сябе дадому міліцыю, а потым спрабавала падкупіць аднаго з супрацоўнікаў, каб выратаваць мужа. Падрабязнасці гэтай недарэчнай гісторыі «Белцы» расказалі ў пракуратуры Гомеля.

Фота: Belkagomel.by

У маі гэтага года да пару ў госці зайшоў кум. Мужчыны размясціліся на кухні і пачалі выпіваць, жонка гаспадара час ад часу падыходзіла да стала.

Калі гаспадар дома і кум добра напіліся, жанчына папрасіла іх спыніць застолле і разысціся, але яе просьбу праігнаравалі. Тады яна выклікала міліцыю, каб людзі ў форме выгналі кума з дому.

На выклік прыехалі два супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС. Гаспадар на той момант ужо лёг спаць, але як толькі міліцыянеры зайшлі ў дом, ён ускочыў і пачаў скандаліць, лаяўся матам. Супрацоўнікі некалькі разоў прасілі яго супакоіцца — безвынікова. Тады яго затрымалі за непадпарадкаванне і лаянку, вывелі з дому проста ў трусах і пасадзілі ў службовы аўтамабіль.

Пакуль міліцыянеры займаліся мужам, жонка спрабавала пераканаць іх адпусціць яго. А калі яе папрасілі сабраць мужу рэчы, жанчына зрабіла нечаканае — пачала ўгаворваць аднаго з міліцыянераў узяць хабар 100 даляраў.

«У выніку ўсіх траіх затрымалі: кума — за з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы, мужа — за абразу міліцыі, а на жанчыну завялі крымінальную справу за спробу даць хабар службовай асобе пры выкананні службовых абавязкаў. Ёй пагражае штраф, папраўчыя работы, арышт або нават пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Справа ўжо накіраваная ў суд», — паведаміла памочніца пракурора Гомеля па асаблівых даручэннях Марыя Пушкар.

Каментары1

  • Пыт
    22.07.2025
    А ў якім "абшчэственным месце" кум знаходзіўся?

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Ад заўтра ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў16

Расійскі вайсковы верталёт зранку без наступстваў заляцеў у паветраную прастору Польшчы13

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе1

У Францыі затрымалі фуру з буйным грузам «вясёлага газу». За рулём быў беларус

У Гродне каля Фарнага касцёла запусцілі праекцыйны пешаходны пераход ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць