Свет22

ЗША вярнулі ў Вялікабрытанію сваю ядзерную зброю

Злучаныя Штаты Амерыкі размясцілі сучасныя ядзерныя бомбы B61-12 на сваёй найбуйнейшай авіябазе ў Еўропе — Лейкенхіт, што ў англійскім графстве Сафалк. Гэта адбылося ўпершыню з 2008 года, калі з брытанскай тэрыторыі былі выведзеныя апошнія ядзерныя боепрыпасы ЗША. Цяпер Вялікабрытанія стала шостай краінай у Еўропе, дзе знаходзіцца амерыканская ядзерная зброя, разам з Бельгіяй, Германіяй, Італіяй, Нідэрландамі і Турцыяй, піша The Moscow Times.

Фота: sentdefender / X

B61-12 — гэта мадэрнізаваная версія асноўнай амерыканскай ядзернай бомбы з рэгуляванай магутнасцю выбуху: ад 0,3 да 50 кілатонн (для параўнання — у Хірасіме была выкарыстаная бомба магутнасцю каля 15 кілатонн). Бомба здольная планіраваць у паветры і дакладна трапляць у цэль, запусціўшыся з самалёта на вялікай вышыні.

Вашынгтон афіцыйна абвясціў пра намеры размясціць такое ўзбраенне ў Вялікабрытаніі яшчэ ў студзені 2025 года ў рамках праграмы ядзернага стрымлівання НАТА.

Размяшчэнне новых бомбаў адбываецца на фоне пагаршэння адносін з Расіяй і росту напружанасці ў Еўропе. Гэта разглядаецца як змена ядзернай стратэгіі НАТА, накіраваная на ўмацаванне «ядзернага парасона» над еўрапейскімі саюзнікамі.

База Лейкенхіт у часы Халоднай вайны ўжо выкарыстоўвалася для захоўвання ядзернай зброі. Пасля 2008 года яна была ад яе «ачышчаная», але цяпер, у адпаведнасці з дакументамі Пентагона, былі пабудаваныя новыя бяспечныя сховішчы для захоўвання ядзерных боепрыпасаў. У Лейкенхіце дыслакуюцца больш за 50 самалётаў F-35A, якія здольныя несці B61-12.

Паводле выдання The UK Defence Journal, вяртанне ядзернай зброі на брытанскую тэрыторыю — значны сігнал, які можа змяніць сілы стрымлівання ў Еўропе. Гэта сведчыць пра новы этап у палітыцы бяспекі НАТА і павышэнне гатоўнасці да магчымых выклікаў з боку Расіі.

Каментары2

  • лукашыстам - падрыхтавацца
    21.07.2025
    Лукашысты - гатовыя гарэць за пыпу і ягоныя выбрыкі?
  • Сипатый
    21.07.2025
    А как же наш ядерный шчыт и елда каторай я полякам макал?

Цяпер чытаюць

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская5

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

КНДР зарабіла дзясяткі мільярдаў даляраў на вайне Расіі супраць Украіны4

DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння6

У Мінску жорстка пакаралі забойцаў кіргізскага крымінальнага аўтарытэта

Загінула 18‑гадовая Кацярына Садоўская, дачка маладзечанскай актывісткі Алесі Садоўскай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская5

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць