Музыка

«Patria y vida». На Кубе нязвыкла папулярным стаў антыкамуністычны хіт ВІДЭА

Некалькі музыкаў кубінскага паходжання, сярод якіх вядомы дуэт выканаўцаў рэгетона Gente de Zona, выпусцілі на гэтым тыдні эмацыйны хіт з антыкамуністычным зместам.

Фота BBC

Песня называецца «Patria y vida» («Радзіма і жыццё»), і гэта зменены вядомы слоган часоў рэвалюцыі Фідэля Кастра. Той гучаў як «Patria o muerte» («Радзіма або смерць»).

Сярод выканаўцаў новага хіта ёсць кубінскія рэперы з дысідэнцкага калектыву, што стаў натхненнем для акцыі пратэсту супраць рэпрэсій каля Міністэрства культуры ў Гаване летась у лістападзе.

Тэкст песні распавядае пра нецярпімасць дзяржаўнай ідэалогіі, далярызацыю эканомікі на Кубе, недахоп ежы і масавую эміграцыю маладых кубінцаў, якія не бачаць для сябе будучыні на востраве.

Відэакліп хіта за чатыры дні сабраў паўтара мільёна праглядаў і выклікаў бурныя дыскусіі ў сацыяльных сетках, піша Reuters.

Кубінскія дзяржаўныя медыя і чыноўнікі адрэагавалі на «Patria y vida» шквалам крытыкі ў сацыяльных сетках. Па іх меркаванні, новая песня не патрыятычная і не мае мастацкай вартасці, а яе выканаўцы проста спрабуюць рубіць бабло сярод эміграцыі ў Маямі.

Як тлумачыць Майкл Бустамантэ, выкладчык гісторыі Лацінскай Амерыкі ў Міжнародным універсітэце Фларыды, песня дэманструе ўздым выражанага негатыву супраць кубінскага ўрада сярод больш маладых пакаленняў мігрантаў з Кубы.

Але яна адгукнулася і тым, хто яшчэ жыве на востраве, асабліва моладзі, якая з часу з’яўлення на Кубе мабільнага інтэрнэту два гады таму ўсё больш гучна выражае сваё незадавальненне сітуацыяй у краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна6

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала13

Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы

На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Шэсць пасажыраў маршруткі дастаўленыя ў бальніцу1

У пад’ездзе дома ў «Мінск-Свеце» пачаліся «раскопкі». Жыхары не разумеюць, што гэта наогул такое4

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна6

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць