Грамадства

Мужа кінулі ў СІЗА, а жонка, вясковая бібліятэкарка з-пад Пружанаў з трыма дзецьмі, таксама падазраваная

Юлія і Ігар Лаптановічы жывуць у вёсцы Белавусаўшчына, што ў Пружанскім раёне. У іх трое дзяцей — 9, 10 і 12 гадоў. Працавітая інтэлігентная сям’я: ён будаўнік, яна бібліятэкарка. У снежні імі зацікавіліся сілавікі — цяпер абое праходзяць як абвінавачаныя па сумна вядомай «карагоднай справе». Мужа забралі ў СІЗА, жонка — пакуль дома пад падпіскай.

Юліі Лаптановіч страшна цяжка пад хатнім арыштам з траімі дзецьмі. Раней кармільцам быў муж. У бібліятэкаркі заробак 360 рублёў, можаце самі ўявіць.

Раней і мужа і жонку штрафавалі, выпісвалі папярэджанні. Пасля чарговай акцыі Ігар трапіў на суткі. І пакуль ён адбываў арышт — разам з жонкай стаў фігурантам «карагоднай справы».

Падрабязнасці распавяла Юлія Лаптановіч:

«Недзе ў снежні пачалося. Тады муж з 5 снежня сядзеў на сутках — яму далі 10 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне.

І да мяне а 7-й раніцы прыехаў ГУБАЗіК. Мяне адвезлі ў Брэст, ГУБАЗіК спрабаваў са мной гаварыць, цікавіліся, што я рабіла 13 верасня ў Брэсце? Але я з імі не размаўляла. І мяне прывезлі адтуль на допыт у брэсцкі СК. 

Муж пасля расказваў, што пакуль ён быў на сутках, да яго таксама прыходзілі следчыя. Такім чынам, справу завялі на нас абаіх. Частка 1 артыкула 342: арганізацыя масавых беспарадкаў ці ўдзел у іх.

Пасля мяне адпусцілі, я вярнулася дадому. Праз нейкі час да нас прыйшлі з ператрусам. З ператрусамі, дарэчы, прыходзілі затым яшчэ некалькі разоў: нібыта па іншых справах, незразумела чаму». 

Ігар выйшаў з сутак, быў дома, усё было спакойна. Да 24 сакавіка.

Юлія ўзгадвае:

«Нас выклікаў следчы, сказаў ехаць да яго ў Брэст. Мы пыталіся, навошта ехаць? Кажа: прыедзеце — даведаецеся. 

Пытаемся: Азнаёміцца з экспертызай?

Следчы: Ну і ў тым ліку.

Мы спыталі: Браць рэчы? 

Следчы адказваў: Не, не трэба.

Мы паехалі, дзяцей пакінулі з бабуляй. У СК нам выставілі абвінавачанне па тым артыкуле 342. Мне абралі мерай стрымання падпіску аб нявыездзе. 

А мужа там жа і затрымалі, сказалі, што да суда ён будзе ў СІЗА».

Юлія кажа, што яна вельмі прасіла, каб муж чакаў суда на волі. «Я звычайная вясковая бібліятэкарка: у мяне заробак 360 рублёў, крэдыты і камуналка. І трое дзяцей. Наш даход — гэта быў даход мужа, які працаваў на ІПэшніка: унутраныя працы на будоўлях.

Следчы адказаў, што ад яго тут нічога не залежыць».

Цяпер Ігару і Юліі пагражае ад штрафу да 3 гадоў хіміі альбо калоніі.

Ігар і Юлія Лаптановічы

Першыя суды за вераснёўскі карагод у цэнтры Брэста прайшлі ў лютым і сакавіку. Пакаранні — ад года хіміі да амаль двух год калоніі.

«Я не ведаю, колькі чакаць таго суда. Адвакат кажа, што следства збірае чарговую дзясятку, і суд будзе толькі пасля таго, як усёй дзясятцы выставяць абвінавачанні, азнаёмяць усіх з матэрыяламі справы…

Мы з Ігарам — ужо ў шостай дзясятцы абвінавачаных па гэтай «карагоднай справе».

Не ведаю, чым скончыцца. Але спадзяюся, што нейкая справядлівасць існуе. Аптымізму няшмат, але мне трэба трымацца, бо ў мяне ж дзеці».

Раней кармільцам быў муж. У бібліятэкаркі заробак 360 рублёў, можаце самі ўявіць.

Дапамагчы дзецям Ігара і Юліі Лаптановічаў можна двума спосабамі:

— пераводам на картку Belarusbank: 5470 8740 4459 2036 да 01/24 LAPTANOVICH YULIYA

— праз АРІП: Банкаўскія, фінансавыя паслугі — Банкі, НКФА — Беларусбанк — Папаўненне рахунка — BY23 AKBB 3014 0000 4387 6111 0000

Каментары

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран12

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі11

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч28

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым17

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі4

У трох раёнах Мінска знікла вада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы5

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →