Грамадства

Следства па справе Леаніда Судаленкі працягнута да 18 мая

Следства па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненні да праваабаронцы «Вясны» з Гомеля Леаніда Судаленкі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, працягнута да 18 мая. Пра гэта ён паведаміў у адным са сваіх лістоў на волю, пішуць праваабаронцы.

Леанід застаецца пад вартай у гомельскім СІЗА №3. Ён двойчы абскарджваў абраную меру стрымання, аднак яму адмовілі на падставе таго, што праваабаронца нібыта можа збегчы або перашкодзіць следству. Таксама ў Судаленкі змяніўся адвакат: першая адвакатка адмовілася далей займацца яго справай без тлумачэння прычын.

Праваабаронца павіншаваў усіх з Днём волі. Ён кажа, што атрымлівае шмат лістоў і ўсё гэта для яго «тут мае асаблівы сэнс і значэнне».

Нагадаем, Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе на офіс. Яго адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды яго адвакат змог патрапіць толькі бліжэй да вечара. Затым яго змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА. За два тыдні да затрымання Судаленкі ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палескай, 52, дзе знаходзіцца офіс «Гомельскай вясны», прайшоў ператрус, падчас якога былі вынятыя дакументы, якія тычацца дзейнасці праваабаронцы (пастановы судоў, абскарджанні). 

Леаніду было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне і арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вядома, што справу Судаленкі перадалі з абласнога Следчага камітэта ў Цэнтральны апарат СК у Мінску.

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Судаленку палітычным зняволеным.

Леанід Судаленка — старшыня гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна», праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. 

За сваю праваабарончую дзейнасць быў удастоены прэстыжнай французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларускай праваабарончай супольнасцю ён быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Каментары

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць