«Размаўляў з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам. З сур'ёзнай заклапочанасцю сачу за расійскай вайсковай актыўнасцю вакол Украіны», — адзначыў Барэль.

Ён дадаў, што будзе абмяркоўваць гэтае пытанне на нарадзе міністраў замежных спраў Еўрасаюза.

Паведамленні аб абвастрэнні сітуацыі на Данбасе паступалі з пачатку сакавіка. На сітуацыю ўжо звярнулі ўвагу ўлады Францыі і Германіі — удзельнікі «нармандскай чацвёркі». Міністэрствы замежных спраў гэтых краін выказалі занепакоенасць з-за парушэнняў рэжыму спынення агню на Данбасе і папрасілі спыніць эскалацыю канфлікту.

Чытайце таксама: Войскі ЗША прыведзеныя ў поўную боегатоўнасць з-за сцягвання расійскіх сіл да межаў Украіны

Памочнік Пуціна: Як выйшла, што велікароскія землі апынуліся на тэрыторыі Украіны, Казахстана і нават Беларусі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0