Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Барташ Градзецкі, паведамляе МУС Польшчы ў твітары.

«Уначы была спроба сілавога перасячэння польска-беларускай мяжы вялікай групай з 150 асоб», — гаворыцца ў паведамленні.

Польскія памежнікі ў сваю чаргу паведамілі пра тое, што за мінулы дзень яны прадухілілі 468 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. 

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы ў раёне пераходаў Брузгі/Кузніца абвастрылася з раніцы 8 лістапада, калі некалькі сотняў мігрантаў прайшлі маршам каля польскай мяжы і размясціліся ў лесе, разбіўшы там лагер. У ноч на сераду былі здзейсненыя дзве спробы прарыву мяжы, але польскія памежнікі выціснулі мігрантаў назад. Учора колькасна людзей у лагеры паболела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0