Грамадства

«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай

6 снежня ў судзе Ляхавічаў вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК РБ («Хуліганства») прызналі 47-гадовага жыхара Ляхавіцкага раёна Аляксандра Плескацэвіча. У СІЗА мужчына знаходзіўся з 18 верасня, паведамляюць праваабаронцы.

Aляксандр Плескацэвіч

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Наталля Буднік. Паводле матэрыялаў справы, «з 1 па 28 жніўня 2021 года Аляксандр Плескацэвіч нанёс у вёсцы Куршыновічы Ляхавіцкага раёна надпісы і малюнкі белага і чырвонага колераў на апоры ліній электраперадач, электрычны шчыток і сцяну будынка Куршыновіцкага фельчарска-акушэрскага пункта. Пасля гэтага абвінавачаны, дзейнічаючы з выключным цынізмам, нанёс бел-чырвона-белыя малюнкі на тры драўляныя крыжы, пастаўленыя ля дарогі на ўездзе ў вёску, чым зняважыў хрысціянскія сімвалы».

Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што «з 8 па 18 верасня 2021 года ў тым жа населеным пункце з хуліганскіх памкненняў падсудны нанёс надпісы і малюнкі фарбай белага і чырвонага колераў яшчэ на 13 апор ліній электраперадач і электрычны шчыток». Таксама бок абвінавачвання паведаміў суду, што нанесеную сваімі дзеяннямі шкоду РУП «Брэстэнерга» падсудны не кампенсаваў.

Такім чынам, Аляксандра Плескацэвіча вінавацяць у тым, што ён двойчы зрабіў адно і тое ж — расфарбоўваў белай і чырвонай фарбай хаты, слупы і будынкі ў сваёй жа вёсцы.

Пра падсуднага вядома, што ён жыве ў вёсцы Куршыновічы ў хаце памерлай мамы, афіцыйна беспрацоўны, але падпрацоўвае ў прыватніка — нарыхтоўвае дровы.

На некалькіх пасяджэннях суда, падчас якіх разглядалася справа Аляксандра Плескацэвіча, падсудны сваю віну не прызнаваў:

«Мне сказалі, што я пафарбаваў фарбай слупы. Але я нічога не рабіў, нічога не фарбаваў».

«Вы самі слупы з бела-чырвонай фарбай бачылі?» — удакладніў бок абвінавачвання.

«Я не ўглядаўся. Белы колер бачыў, чырвоны не бачыў».

Паводле абвінавачанага, два з чатырох пратаколаў апытання ён нават не чытаў. 

6 снежня суд Ляхавічаў прызнаў Аляксандра Плескацэвіча вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 і ч. 2 артыкула 339 КК РБ («Хуліганства») і асудзіў яго да 2 гадоў «хіміі», пастанавіўшы вярнуць падсуднаму майку, спартыўныя штаны і гумавыя боты. Бляшанку фарбы і пэндзлі знішчыць, а працэсуальныя выдаткі і шкоду «Брэстэнерга» ў памеры 78 рублёў і 78 капеек кампенсаваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў56

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў56

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць