Грамадства

Двайное жыццё прэс-сакратара МНС Віталя Навіцкага

Учора стала вядома, што памёр шматгадовы прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. Многія ўспаміналі, як у 2020 — 2021-м ён публічна пакрываў палітычныя звальненні калег і нават катаванні на Акрэсціна. Але некаторыя дэталі яго біяграфіі былі да ўчарашняга дня невядомыя публіцы. Толькі пасля смерці іх раскрылі яго паплечнікі.

Да 2020-га ў Віталя Навіцкага была рэпутацыя рэдкага працаўніка дзяржструктур, які не хаваецца ў кусты, калі яму задаюць пытанні.

Актыўны ў твітары, ён быў адкрыты і да каментавання надзвычайных падзей, рэдка калі выкручваўся і быў калі не сказаць што любімым прэс-сакратаром сярод журналістаў, то прынамсі ў топе. Па яго словах і пазіцыі многія складвалі ўражанне аб усім ведамстве — у Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) было пазітыўнае рэнамэ. 

Але тое змянілася пасля жніўня 2020-га. 

Пачалося ўсё з таго, як кажуць калегі, што ў Навіцкага з'явілася новая функцыя — кантролю за сацсеткамі супрацоўнікаў МНС. Некаторыя звольненыя па палітычных прычынах звязвалі свой «сыход» непасрэдна з рэкамендацыямі гэтага цэнзара. 

Калі ратавальнікаў пачалі выкарыстоўваць для барацьбы з беларускай сімволікай, Навіцкі знік з твітара. 

«З твітарам яму дапамагала шмат людзей як дабраахвотнікі, па сваім жаданні: недзе відэа зняць, нешта пафоткаць, раздрукаваць. Пасля падзей 2020-га ён падтрымкі ўсіх гэтых людзей пазбавіўся, яму сказалі ўсе, літаральна: «На нас не разлічвай». Кантакты звяліся да мінімуму ў рамках службовых абавязкаў. А адвярнуліся ад яго ўсе таму, што ён пачаў хлусіць аб абставінах звальнення ратавальнікаў і заплюшчваў вочы на абурэнне грамадства здыманнем сцягоў», — расказвае былы калега Навіцкага. 

Пасля гэтага акурат настаў час, калі пачаліся масавыя чысткі нелаяльных у дзяржаўных структурах. 

«Пра аднаго супрацоўніка ён публічна казаў, што звольніўся сам, хаця ўсе ведалі, што ноччу да яго [пажарнага] у вёску прыязджалі кадравік і кадэбэшнік і прымушалі падпісваць рапарт. Іншага, у Фрунзенскім раёне, выклікалі, уручылі працоўную кніжку, і проста з пажаркі той паехаў на суткі, пра гэта ўсе ў калектыве ведалі, а Навіцкі талдычыў сваё», — расказвае «Нашай Ніве» былы ратавальнік. 

Прэс-сакратар у гэты ж час паўтараў мантру, што ўсе «палітычныя» самі пішуць заявы на звальненне: «У арганізацыі любой формы ўласнасці існуюць парадак, патрабаванні і правілы, выконваць якія пры прыёме на працу, а ўжо тым больш на службу, абавязуецца кожны працаўнік. Наш ужо былы калега 11 жніўня падаў рапарт на звальненне, выказваючы тым самым сваю нязгоду з устаноўленым парадкам, які да гэтага часу яго задавальняў. Яго просьба была задаволеная. Што да паўторнага прыёму на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, то такая практыка існуе», — казаў ён пра пажарнага Юрыя Крывашэя, якога звальнялі ў прысутнасці работніка КДБ. 

Але нават калег з МНС і журналістаў здзівіла, што ў дзень смерці прэс-сакратара спачуванні прыйшлі яму з зусім нечаканага боку. 

Ёсць такі тэлеграм-канал лукашэнкаўцаў «Людажор», які складаецца з недарэалізаваных журналістаў, што пішуць свае рэфлексіі па матывах падзей. 

Прэзідэнта Зяленскага там называюць «накураным зелібобам», украінцаў — «шумерамі». Як там называлі беларусаў, то лепш і не ведаць.

Гэтая суполка таксама паставіла сабе за мэту шкодніцтва недзяржаўным СМІ. Яны выдумлялі праўдападобныя і не вельмі байкі, закідвалі ў рэдакцыі пад выглядам фактаў, а потым ад імёнаў «сведкаў» падманвалі журналістаў, якія і так працавалі ва ўмовах падполля ці выгнання, калі твае магчымасці праверыць інфармацыю ўскладненыя. 

Поспехі ў гэтай справе ў іх бывалі рэдка, але калі такое атрымлівалася, суполка ў фарбах апісвала, як надурыла рэпрэсаваных журналістаў. Такі прымітыўны спосаб падрыву даверу да працы СМІ.

І вось учора ў «Людажоры» пра Навіцкага напісалі так: 

«Апроч асноўнай работы, Віталік быў сябрам суполкі «Людажор», аб гэтым ведала вельмі абмежаванае кола людзей, але салідны кавалак свайго часу ён выдаткоўваў на не зусім бачны інфармацыйны фронт. Працаваў, застаючыся ў цені. Мы страцілі не толькі калегу, але і сябра». 

Навіцкаму быў 41 год. Прэс-сакратаром МНС працаваў з 2006 года. 

Чытайце па тэме:

Пажарны папярэдзіў людзей пра зняцце сцяга. Яго звольнілі і высяляюць разам з цяжарнай жонкай

«Я і мае калегі не згодныя з гэтым». Мінскі пажарны асудзіў выкарыстанне МНС для барацьбы з нацыянальнай сімволікай

Каментары

Цяпер чытаюць

За студзень па палітычных крыміналках асудзілі мінімум 89 чалавек. Але гэта найменшы вынік за апошні час1

За студзень па палітычных крыміналках асудзілі мінімум 89 чалавек. Але гэта найменшы вынік за апошні час

Усе навіны →
Усе навіны

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі два беларускія банкі

Трамп называў дыктатарам Зяленскага, але адмовіўся назваць так Пуціна18

Памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Яравы

Прапагандысты паказалі памежніка, адказнага за пропуск расійскай арміі ва Украіну11

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю63

«Мерц будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, а не Лукашэнку»6

Мерц абяцае ўзмацніць незалежнасць ад ЗША і сумняваецца ў будучыні існавання НАТА3

Уваскрэсла сава Duolingo4

Да трэцяй гадавіны вайны ва Украіне ў расійскім інтэрнэце ўпершыню з’явіўся антываенны ролік8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За студзень па палітычных крыміналках асудзілі мінімум 89 чалавек. Але гэта найменшы вынік за апошні час1

За студзень па палітычных крыміналках асудзілі мінімум 89 чалавек. Але гэта найменшы вынік за апошні час

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць