Свет11

Макрон: Перамір'е магчыма ўжо хутка, але патрэбна асцярожнасць

Прэзідэнт Францыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым доме заявіў пра тое, што ён аптымістычна настроены адносна магчымага завяршэння вайны ва Украіне і не выключыў — услед за Трампам — што перамір'е можа быць дасягнута ўжо ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Fox News.

Фота: Tasos Katopodis / Getty Images

У той жа час у гутарцы з журналістамі па выніках візіту Макрон падкрэсліў, што мір не павінен стаць «капітуляцыяй» Украіны, і заклікаў прэзідэнта ЗША быць «асцярожным» у перамоўным працэсе, паколькі неабходна забяспечыць бяспеку Украіны і ўсёй Еўропы.

Нягледзячы на зрух у палітыцы ЗША з прыходам адміністрацыі Трампа і рэзкія заявы, якія гучаць у апошнія дні з боку Трампа ў дачыненні да ўкраінскіх і еўрапейскіх лідараў – і крытыку ў адрас прэзідэнта ЗША з боку палітыкаў краін ЕЗ — перамовы Трампа і Макрона ў Вашынгтоне праходзілі ў цёплай атмасферы. Трамп выказаў згоду з ідэяй Францыі і Вялікабрытаніі накіраваць ва Украіну сілы па падтрыманні міру пасля завяршэння вайны і выказаў здагадку, што Уладзімір Пуцін пагодзіцца з гэтым, хоць раней афіцыйная Масква такую магчымасць адмаўляла.

«Пасля перамоваў з прэзідэнтам Трампам я ўпэўнены, што ёсць шлях наперад», — сказаў Макрон. Ён назваў сустрэчу з Трампам «стратэгічнай» і нацэленай на рашэнні.

Па словах Макрона, першапачаткова павінна быць дасягнута перамір'е, а затым пачацца прадметныя перамовы аб канчатковым мірным пагадненні. Макрон, аднак, адзначыў, што перамір'е павінна быць заснавана на трывалых гарантыях бяспекі для Украіны, паколькі раней Расія парушала дамоўленасці.

«Для мяне паслядоўнасць магла б быць такой — спачатку перамовы паміж ЗША і Расіяй, ЗША і Украінай… Затым перамір'е. Яно можа быць дасягнута ў бліжэйшыя тыдні… Пасля гэтага ідуць перамовы аб гарантыях бяспекі, тэрыторыях, інфраструктуры… Пасля гэтага-мірнае пагадненне», — сказаў Макрон. Ён адзначыў, што мірнае пагадненне немагчыма без гарантый бяспекі. Адной з іх можа стаць размяшчэнне ва Украіне еўрапейскіх міратворчых сіл — пры падтрымцы ЗША.

Дыскусіі пра гэта, як чакаецца, будуць працягнутыя падчас візіту ў Вашынгтон прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера.

Каментары1

  • Filipp
    25.02.2025
    Відаць скора і Макрона ў ворага запішуць.

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць