Грамадства3232

Па Слуцку ездзіць дзед на ровары са сцягам РФ і Андрэеўскім сцягам

Гарадскі паблік Слуцка расказаў, што за мужчына ходзіць па горадзе з прыкметным роварам, на якім сцягі Беларусі, Расіі, сцяг Слуцкага раёна і Андрэеўскі сцяг. «Слуцкгорад» спытаў у мужчыны, навошта ён гэта робіць.

@slutskgorod

Честно говоря, я ожидал другого ответа. Думаю, многим интересно, что за мужчина ходит по Слуцку с самым заметным велосипедом, на котором — флаги Беларуси, России, флаг Слуцкого района, Андреевский флаг — и зачем он это делает.

♬ оригинальный звук - slutskgorod

Мужчына адказаў, што яго завуць Мікалай Іванавіч Вярынскі.

У 72-м годзе ён скончыў мараходнае вучылішча. І ў пачатку 80-х больш за 70 разоў быў за мяжой.

«Я бачыў, што такое замежжа, бачыў іх узровень жыцця, бачыў, што потым рабілася ў нас. А цяпер вось з гэтым роварам патрыятычным перавыхоўваю ўнука. Я яго зараз агітую, каб ён на маім патрыятычным ровары ездзіў», — нечакана расказаў дзед.

Кажа, унук яго добры хлопец, айцішнік.

«Яму нядрэнна плацяць за выкананую працу, але калі працы няма, ён яму плаціць 3 даляры за гадзіну», — кажа дзед. І распавядае, якую прапанову ён зрабіў унуку.

«Я кажу, я табе 10 даляраў у гадзіну буду плаціць, толькі ездзі на маім ровары», — кажа дзед.

Мікалай Іванавіч лічыць, што ўнук «распешчаны інтэрнэтам і распешчаны раскошай, у якой ён апынуўся». «Не яго заслуга, а заслуга сына, мая заслуга, што ён добрае пражыў жыццё», — мяркуе дзед.

Ён распавёў таксама, як іншыя гараджане рэагуюць на яго акцыю. Паводле яго слоў, 100 чалавек падтрымаюць, але знойдзецца такі, які пакажа сярэдні палец.

«Вось калі яны мне перастануць паказваць так, тады я здыму свае сцягі і буду ездзіць як просты чалавек», — абяцае дзед.

Каментары32

  • Янка
    24.02.2025
    Цікава, якое замежжа бачыў гэты паехаўшы дзед? Індыю, Турцыю альбо Анголу? Таму што калі б яму дазвалялі выходзіць у горад у заходняй краіне - то ён адчуваў бы сабе жабраком.
  • План Далеса
    24.02.2025
    Дзед, я вам гатоў плаціць 20$ за гадзіну, калі вы зніміце расейскую анучу - сімвал расейскай агрэсіі, і будзеце ездзіць пад беларускім нацыянальным сцягам. Падумайце над такой прапновай.
  • Мда
    24.02.2025
    Чалавек са шляхты (Вярынскі), з гераічнай Случчыны, а ў галаве вата, каша і тараканы

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць