Грамадства

Віцебск уводзіць курортны збор

Улады Віцебска прынялі рашэнне ўвесці курортны збор. Гэта вынікае з рашэння, якое было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аплачваць гэты збор будуць абавязаныя фізічныя асобы, аднак існуюць пэўныя выключэнні з правілаў. Так, курортны збор ужо ўвялі ў Віцебску. Пастанова ўступае ў сілу з дня апублікавання, а новы тэкст рэгулюе адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2025 года.

Сплачваць курортны збор будуць фізічныя асобы, якія пражываюць не менш за суткі ў санаторыях, прафілакторыях, аздараўленчых цэнтрах, лагерах і дамах адпачынку (пансіянатах), што знаходзяцца на тэрыторыі абласнога цэнтра.

Разлічвацца курортны збор будзе ад кошту пуцёўкі, а калі такой няма — ад сумы платных паслуг. Стаўка курортнага збору ўстаноўлена памерам 5%.

Ад курортнага збору вызваляюцца дзеці да 18 гадоў, ветэраны Другой сусветнай вайны, інваліды I і II груп, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць.

Акрамя таго, у гэты спіс уваходзяць ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, вязні фашысцкіх канцлагераў і ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Таксама гэты падатак не будуць спаганяць з дзяцей, якія адпраўляюцца ў летнія лагеры, і з тых, хто едзе на аздараўленне па пуцёўцы за кошт бюджэтных сродкаў або страхавых выплат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі11

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 19

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал27

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць