Грамадства1515

Жанчына, якой сусед-дачнік адсек чатыры пальцы, расказала, як цяпер аднаўляе здароўе

Здарэнне адбылося ў снежні 2024 года. На Галіну з сякерай напаў сусед-дачнік — пабіў цела і адсек пальцы. Жанчына перажыла аперацыю на руцэ і цяпер аднаўляе як фізічнае, так і ментальнае здароўе, расказала яна ў эфіры АНТ.

Галіна Асядоўская. Скрыншот: АНТ

Галіна Асядоўская — старшыня садаводчага таварыства «Антонаўка 1957», які ў Мінскім раёне каля Шчомысліцы.

Да аднаго з жыхароў таварыства, 60-гадовага мужчыны, у Галіны былі пытанні: яго даўгі за электрычнасць, ваду і працу лічыльнікаў цягнуліся з 2009 года.

«12 снежня 2024 гэты мужчына прыйшоў да мяне з сякерай і спрабаваў мяне забіць. Прыйшоў злы, запатрабаваў тэлефон электрыкаў, таму што за гадзіну да гэтага мы адключылі яму электраэнергію. Ён уварваўся да мяне ў дом, стаў мяне біць, я ўбачыла, што ў яго ёсць сякера», — распавяла Галіна.

Мужчына граміў у доме Галіны мэблю, тэхніку, ноўтбук. Потым пачаў біць саму жанчыну — абухом сякеры. 

«Памятаю, як ён мяне біў, і жудасны страх. У адзін момант я зразумела, што гляджу ў сваю магілу, калі ён навісаў нада мной з сякерай. Я разумела, што гэта нейкі трылер са мной у галоўнай ролі, і што ён цяпер адсячэ мне галаву», — успамінае яна.

Сусед пакінуў Галіне страсенне мозгу, вялікую страту крыві, зламаную лапатку, велізарную колькасць сінякоў па ўсім целе і адсечаныя пальцы на правай руцэ — тры цалкам і адзін напалову. Іх Галіна змагла сабраць падчас нападзення, што дапамагло ёй пасля.

Крыкі жанчыны пачуў іншы сябар таварыства, які акурат у гэты час прыехаў на дачу з Мінску. Ён яе і выратаваў.

Пацярпелую шпіталізавалі. У НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі некалькі брыгад лекараў 14 гадзін прышывалі ёй пальцы. Адзін з іх не атрымалася захаваць, астатнія прыжываюцца.

Цяпер Галіна прымае антыдэпрэсанты і спрабуе перажыць тое, што адбылося. Супраць мужчыны, які напаў на яе, распачата крымінальная справа.

У бальніцы жанчына думала, ці зможа яна далей быць старшынёй таварыства, і вырашыла, што «не можа дазволіць гэтаму чалавеку і тым, хто на яго баку, перамагчы».

Каментары15

  • Хз
    25.02.2025
    Проста так мэтанакіравана зь сякерай у хату не залятаюць.
  • Jj
    25.02.2025
    даведка,
    Паказалі ж на АНТ. А ўвогуле, такія выпадкі, на вялікі жаль, не рэдкасць.
  • Восточные немецы
    25.02.2025
    Хз, Колхозники бабушатники по 70к продают. А тут какой-то каранны царе, который за электричество с 2009-го не платил, с топором в чужой дом ворвался. Подумаешь.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць