План прадугледжвае:
— падтрымку экспарту і пашырэнне крэдытавання экспарцёраў незалежна ад рынку паставак беларускай прадукцыі,
— зніжэнне мытных пошлін для імпартных тавараў, неабходных для вытворчасці на экспарт,
— магчымасць рэструктурызацыі запазычанасці і выплаты пеняў па мытных плацяжах,
— выстройванне новых транспартна-лагістычных ланцужкоў для перанакіравання экспартных патокаў,
— праца з расійскімі калегамі па пытаннях павелічэння квот, а ў перспектыве адмена дазвольнай сістэмы перавозак грузаў і кабатажу для беларускіх аўтаперавозчыкаў,
— стварэнне з Расійскай Федэрацыяй сумесных імпартазамяшчальных вытворчасцяў,
— дадатковую фінансавую падтрымку для малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія будуць выпускаць прадукцыю, якая не вырабляецца ў Беларусі і Расіі,
— вызваленне бізнэсу ад адміністрацыйнай адказнасці па выніках праверак за ўпершыню дапушчаныя і ненаўмысныя парушэнні,
— прадастаўленне арганізацыям права на атрыманне субсідый з ФСАН для ажыццяўлення даплат работнікам, а таксама дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі некаторым катэгорыям грамадзян у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі зыходзячы з даходаў, атрыманых за 3 месяцы,
— грашовыя даходы, пенсіі, дапамогі будуць індэксавацца да ўзроўню інфляцыі,
— магчымасць прадастаўлення рэзідэнтам ПВТ даступных ільгот і прэферэнцый па аналогіі з мерамі, прынятымі ў Расіі, у тым ліку права на адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу.
Таксама ў дакумент уключаныя меры лакальнага характару па падтрымцы прамысловасці, будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, транспарту і турызму.
План комплексны і дазволіць падтрымаць арганізацыі рэальнага сектара эканомікі і іх працоўныя калектывы, забяспечыць выкананне прадпрыемствамі бягучых абавязацельстваў, захаваць працоўныя месцы і даходы насельніцтва, гаворыцца ў паведамленні ўрада.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)