Здароўе

Заўважылі на твары дзіўныя змены? Гэта можа быць праява раку лёгкіх

Рак лёгкіх — адзін з тыпаў раку, якія сустракаюцца часцей за астатнія, але ж пры гэтым і адно з самых сур’ёзных анкалагічных захворванняў. На першым этапе гэты рак можа развівацца бессімптомна, але ж пазней яго праявы могуць стаць даволі выразнымі — у тым ліку і на твары.

Фота: pixabay.com

Рак лёгкіх — гэта некантраляваны рост анамальных клетак у адным лёгкім ці ў абодвух. Адзін з яго варыянтаў, так званая пухліна Панкоста, развіваецца ў верхняй частцы лёгкага і можа праяўляцца праз сімптомы на твары, піша onet.pl.

Гэтыя сімптомы аб’ядноўвае назва сіндром Горнэра. Ён праяўляецца праз поўнае ці частковае апушчэнне павека, памяньшэнне памеру зрэнкі ў тым жа воку і адсутнасць потавыдзялення на адным з бакоў твару. Прычына такіх сімптомаў — тое, што пухліна сціскае або цалкам знішчае нерв, што вядзе да паловы твару, на якой праяўляюцца сімптомы.

Але ж пры гэтым ёсць і іншыя важныя сімптомы раку лёгкіх. Гэта ўстойлівы кашаль, у тым ліку з кроўю, частая задышка, беспрычынная стомленасць і страта вагі, боль падчас дыхання або кашлю.

Важна памятаць, што рак лёгкіх моцна звязаны з курэннем: большасць тых, у каго выявілі гэтую хваробу — гэта курцы, у тым ліку пасіўныя, ці як мінімум тыя, хто калісьці меў гэтую шкодную звычку.

Часам рак лёгкіх таксама развіваецца праз узаемадзеянне са шкоднымі хімікатамі, напрыклад, асбестам ці нікелем.

Іншыя віды раку таксама могуць даваць метастазы ў лёгкія — у асноўным гэта рак грудзей ці нырак, а таксама меланома.

Даследаванне вучоных з амерыканскага прыватнага Універсітэта Вандэрбільда паказвае, што адмова ад курэння можа моцна знізіць рызыку раку лёгкіх. Праз пяць гадоў пасля адмовы ад курэння рызыка раку зніжаецца на 39% у параўнанні з выпадкамі, калі людзі працягваюць курыць.

Але ж пры гэтым нават праз дзесяцігоддзі пасля апошняй цыгарэты рызыка раку лёгкіх застаецца павышанай. Напрыклад, праз 25 гадоў пасля адмовы ад курэння экс-курыльшчыкі ўсё роўна мелі ў тры разы больш шансаў атрымаць гэты від раку, чым людзі, якія не курылі ніколі ў жыцці.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Не баіцеся кавіду? Але вось яшчэ адна прычына насіць маскі

Хвароба Бруса Уіліса: як распазнаць сімптомы афазіі і калі звяртацца па лячэнне

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць