Васіль Жураўлёў з Добруша любіць майстраваць мадэлі ваеннай тэхнікі. Сёлета ён зрабіў копію славутай «Кацюшы». 60-кілаграмовую ўстаноўку мужчына ўсталяваў на свой «Масквіч», піша sb.by.

Васіль — шматдзетны бацька, загадчык клуба ў вайсковай часці 11724 пад Добрушам.
«Я калісьці вучыўся на сталяра — гэта было 20 гадоў таму. Але па спецыяльнасці не працаваў — сышоў у музычную сферу, быў вядучым урачыстасцяў, працаваў у аддзеле культуры», — расказвае мужчына.

Чатыры гады таму ён стаў удзельнічаць у аўтапрабегах да Дня Перамогі ў сваім раёне.

«У першы раз з мікрафоннай стойкі зрабіў кулямёт, дадаў да яго дыск. Нават пудзіла кулямётчыка было: абматалі скотчам зяця па пояс, потым гэты скотч разрэзалі, набілі саломай, знайшлі падобнае да ваеннага адзенне. Летась змайстраваў ваенны самалёт У-2. Зараз ён знаходзіцца ў музеі баявой славы нашай вайсковай часці», — дзеліцца Жураўлёў.
У музей ён плануе перадаць і копію «Кацюшы».

Каментары