Грамадства3333

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Яму было 26 гадоў. 

«Падчас выканання баявой задачы на Купянскім напрамку загінуў наш пабрацім «Рыжы», паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус.

Аляксей загінуў 16 красавіка. Пра гэта стала вядома толькі цяпер. 

«Эксцэнтрычны, гучны, рэзкі, шчыры, няспынны і адданы сваёй справе. Рыжы загінуў у баі, як таго і хацеў пры жыцці. Мы ўшаноўваем тваю памяць і ганарымся, што ты аддана стаяў разам з намі ў шыхце», — гаворыцца ў паведамленні.

«Адважны, нязломны, смелы, самаадданы. Шчыры ва ўсім, што рабіў. Я б нават сказала, радыкальна шчыры. Неймаверна добры.

Увасабляў у сабе беларускасць.

Герой, шалёны Герой. Прайшоў дзясяткі баёў на розных кірунках фронту. Рваўся ў бой і ўмела абыходзіў небяспеку. Ці яна яго намагалася абыходзіць», — напісала яго знаёмая. 

Яна кажа, што Аляксей «жыў як адчувалася і хацелася».

«Прыцягваў людзей сваёй энэргіяй і той самай радыкальнай шчырасцю. 

Умеў кахаць так, як ніхто іншы.

Загінуў у штурме. Як і хацеў», — дадае яна.

Паводле слоў дзяўчыны, у 2023, падчас службы ў 79 асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе, Аляксей быў узнагароджаны нагрудным знакам за праяўленую мужнасць і адвагу на полі бою. Ад іншых узнагарод ён у свой час адмовіўся. 

Каментары33

  • Slava geroju!
    18.05.2025
    Спасибо тебе герой, что ты прожил жизнь свою не зря.
  • Фэйспалм
    18.05.2025
    У вашым старым інтэв’ю хлопец прызнаваўся, што яму падабаецца вайна…
    Шкада чалавека, але як можа падабацца вайна?
  • Тэкля
    18.05.2025
    Вечная памяць... ПлАчу...

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць