Эканоміка33

«Інвестыцыі ў штучны інтэлект скончацца халодным душам». Прагноз IT-бізнэсмена Хамянка

Што будзе з тымі, хто інвестуе ў стартапы з ШІ, у найбліжэйшыя пару гадоў?

Айцішнік і бізнэсмен, былы кіраўнік кампаніі Rozum Robotics Віктар Хамянок напісаў пост у фэйсбуку, які назваў «ШІ — бурбалка ці не?», нагодай для напісання якога стала інфармацыя аб тым, што стартап Cursor змог прыцягнуць 9 мільярдаў даляраў інвестыцый.

«Стрыманае захапленне змешваецца з шчырай зайздрасцю»,

— іранічна прызнаецца Хамянок і тлумачыць для тых, хто не ведае, што за Cursor:

«Гэта такая «чарадзейная палачка», якой ты «чалавечым голасам» гаворыш, які праграмны прадукт хочаш распрацаваць, пасля чаго выскокваюць «два з ларца» і за паўгадзіны праграмуюць увесь код прадукту замест цябе. Увесь. Замест цябе. За паўгадзіны. За 20 баксаў у месяц».

Віктар Хамянок Скрын відэа: malina_by / YouTube

Хамянок прызнаецца, што быў упэўнены, што 9 мільярдаў — «гэта капейкі», пакуль не даведаўся, што ў кампаніі працуе ўсяго 20 чалавек.

Калі стаў разбірацца, як такое магчыма, то зразумеў, што гэта нескладанае тэхнічнае рашэнне, якое могуць паўтарыць не толькі гіганты, але і іншыя невялікія каманды.

Па яго меркаванні, такія інвестыцыі ў штучны інтэлект нерацыянальныя:

«Так, зразумела, што ідзе вайна за долю рынку. Зразумела, што «хто раней устаў, таго і тапкі». Але 9, прабачце, шалёных мільярдаў за набор тэкставых промптаў (я трохі перабольшваю), якія можна напісаць аднаму?»

«Маё меркаванне: з пункту гледжання эканомікі, усё гэта гіганцкая бурбалка, якая хутка з вялікім грукатам лопне. Не можа не лопнуць!» — даводзіць Хамянок і праводзіць паралелі з «датком-бурбалкай» (dot-com bubble) — інвестыцыйным бумам канца 1990-х, калі ў інтэрнэт-кампаніі, дамены якіх заканчваліся на «.com», масава ўкладваліся грошы, часта без усялякай фінансавай логікі. Многія з гэтых кампаній не мелі ні ўстойлівага прадукту, ні прыбытку, але ацэньваліся ў мільярды. У 2000 годзе бурбалка лопнула, і большасць такіх стартапаў збанкрутавала. Як піша Хамянок:

«Усё з дакладнасцю да дэталяў супадае з бурбалкай даткомаў на пачатку 2000-х, калі мне, маладому праграмісту, у суперкрутой канторы аднойчы выдалі фінальны заробак мэбляй і камп’ютарам».

Хамянок падкрэслівае: ён не супраць штучнага інтэлекту, наадварот, яго прыхільнік:

«Я вялікі фанат і апалагет ШІ і як тэхналогіі, і як драйверу эканамічнага росту, і як я***чай магіі, якая незразумела як, але ўсё ж такі працуе».

Аднак як інвестар ён глядзіць на тое, што адбываецца, інакш:

«Як інвестыцыі — гэта ўсё вялікая істэрыя (…), якая (…) не можа скончыцца нічым іншым, акрамя як халодным душам для інвестараў на працягу бліжэйшай пары гадоў».

«Запомніце гэты «твіт». Потым будзеце тыкаць мяне ў яго носам. А я пакуль пайшоў думаць, як на гэтай істэрыі яшчэ паспець крыху зарабіць», — завяршае свой пост бізнэсмен.

Каментары3

  • Інвэстарка Зарэцкая
    18.05.2025
    Таму гэты Хамянок і сядзіць без майткаў на Кіпры, папісваючы ў Фэйсбук. Хто хацеў зарабіць на гэтай тэхналогіі, ужо зарабілі і выйшлі ў кэш. Халодны душ будзе для пралетарыята, для якога і пішуць такія пасты.
  • Выбару няма
    18.05.2025
    Уся заходняя цывілізацыя - гэта бурбалка, але ўсход гэта проста куча гною
  • .
    18.05.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць