Вайна4646

Электронік і Сыраежкін сталі генераламі-казакамі і ваююць за Расію

Браты Юрый і Уладзімір Тарсуевы, вядомыя па фільму «Прыгоды Электроніка», цяпер ваююць на Данбасе.

Юрий и Владимир Тарсуевы Юрый і Уладзімір Тарсуевы Yuri and Vladimir Tarsuyev
Юрый (злева) і Уладзімір Тарсуевы. Скрыншот: RTVI

59-гадовыя браты Юрый і Уладзімір Тарсуевы, якія сталі вядомы ўсяму СССР пасля выхаду на экраны фільма «Прыгоды Электроніка», дзе яны сыгралі ролі Сяргея Сыраежкіна і Электроніка, далі інтэрв'ю RTVI. Яны расказалі, што ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне яшчэ з 2014 года і што яны «генералы ў казацкім падраздзяленні».

Юрый расказаў, што цяпер яны «часта бываюць у розных падраздзяленнях на «СВА», выконваюць пэўныя задачы, якія ставіць камандаванне».

Уладзімір Тарсуеў падтрымаў брата, заявіўшы: «Мой брат — добры баец, добры камандзір, добры генерал».

Пры гэтым браты прызнаюцца, што маюць украінскія карані і сувязі. Па словах Уладзіміра, іх дзядуля ў свой час быў галоўным інжынерам шахты ў Данецку, а маці з бацькам з Днепрапятроўску.

«Адэса для нас — родны горад», — амаль хорам заўважылі браты. І ў Кіеве ў іх таксама ёсць сваякі.

Па словах Уладзіміра, па дзядулі з боку бацькі яны данскія казакі, па бабулі — «чыста ялецкія, рускія». Бабуля з боку маці ў іх украінка, а дзядуля — беларус.

«Я не ведаю, хто я. Ну па-першае, я — расіянін. А колькі ў нас цячэ розных крывей, гэта ўжо іншае пытанне», — даводзіць Юрый Тарсуеў.

Каментары46

  • Облахастин
    17.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • А каб вас..
    17.05.2025
    Ожидаемо! Пожелаем им [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Пан Усялян
    17.05.2025
    Гаўно ў вас цячэ, а не кроў...

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць дзверы ў выглядзе айфона з трыма фальшывымі камерамі1

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў1

У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава13

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць