Пенсіянерку паплечніцу Аўтуховіча адправілі ў карцар на 7 сутак
У гродзенскай турме, дзе праходзіць суд над «групай Аўтуховіча», працягваюць здзекавацца з абвінавачаных. 60-гадовую Галіну Дзербыш, якая праходзіць абвінавачанай па справе Аўтуховіча, учора змясцілі ў карцар.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», прычынай стала яе адмова праходзіць «рамку»: перад пасяджэннямі абвінавачаных прымушаюць раздзявацца і праходзіць праз сканер.
Раней абвінавачаныя ўжо абураліся прымусамі супрацоўнікаў турмы праходзіць прыніжальны дагляд. Інваліда Уладзіміра Гундара прыносілі на працэс проста ў трусах — ён адмаўляўся апранацца, бо суд не рэагаваў на скаргі наконт дагляду. Пасля Гундара адпраўлялі ў карцар, дзе ён абвяшчаў галадоўку.
Цяпер карцарам пакаралі пенсіянерку Галіну Дзербыш — таксама за пратэст супраць «рамкі» і прымусовага раздзявання. Жанчына хварэе на анкалогію, раней яна скардзілася, што калі адмаўляецца раздзявацца перад сканерам, супрацоўніцы турмы сцягваюць з яе вопратку сілай.
-
Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення
-
Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары