Рыбак у Бярозаўскім раёне выцягнуў таўсталобіка вагой 20 кілаграмаў
Улоў ён здабыў на возеры Сялец, што ў Бярозаўскім раёне.
У каментарыі пад запісам рыбак прызнаўся, што на Сяльцы не быў гадоў дзесяць.
«Як толькі выдалася пара выхадных, з напарнікам ірванулі на вадасховішча ў пошуках драпежніка. У планах былі шчупак, судак, але фартуна вырашыла інакш, узнагародзіўшы 15-хвілінным боем з прыгажуном таўсталобам, заважыць 20 кг», — напісаў ён.
Каментары