Грамадства

Прапаганда шкадуе гаротных латвійскіх настаўнікаў. Што ж, паглядзім, колькі яны зарабляюць

Дзяржаўная прапаганда расказвае пра страйк настаўнікаў у Латвіі. Не, яна не называе гэта «экстрэмізмам», як любы пратэст у Беларусі. Латвійскія педагогі скардзяцца на нізкія заробкі. Але іх беларускія калегі пра такія даходы могуць толькі марыць.

«Навучальны год у Латвіі пад пагрозай зрыву. Настаўнікі рыхтуюцца да страйку. Яны неаднаразова заяўлялі, што будуць адстойваць свае патрабаванні і звярталіся да ўрада краіны», — кажа дзяржаўнае тэлебачанне.

«Асноўнае патрабаванне — павышэнне заробкаў. Чыноўнікі прапанавалі штогод павышаць мінімальную месячную зарплату педагогаў на 8%. Але толькі ў маі інфляцыя ў Латвіі склала амаль 17%. Прычына незадаволенасці — не толькі матэрыяльная. У школах кадравы голад і выгаранне настаўнікаў з-за вялікай нагрузкі. Прэстыж прафесіі падае, як і ўзровень адукацыі», — малююць прапагандысты апакаліптычную карціну.

Але прапагандысты не кажуць, што беларускія настаўнікі пра заробкі латвійскіх калег (як і пра іх правы і магчымасць страйкаваць) могуць толькі марыць.

Самая нізкая стаўка зарплаты настаўнікаў у Латвіі з 1 верасня 2022 года будзе павышаная на 70 еўра і складзе 900 еўра.

Адпаведна, вырастуць і сярэднія зарплаты, якія будуць яшчэ вышэйшымі. Урад хоча падцягнуць іх да ўзроўню Літвы і Эстоніі, дзе настаўнікі зарабляюць у сярэднім па 1500 еўра.

Гэта нашмат больш, чым нават сярэдняя зарплата беларускіх настаўнікаў. Так, паводле Белстата, у красавіку 2022 года беларускі настаўнік зарабляў у сярэднім 1369 рублёў (каля 535 еўра).

І гэта прытым, што грамадзяне краін Балтыі, як правіла, маюць больш даходаў з іншых крыніц, акрамя заробкаў, чым беларусы. Гэта звязана з тым, што доля прыватнага сектара ў эканоміцы тут большая, а зямлю вярнулі прыватным уласнікам.

Нават з улікам вышэйшага кошту камунальных паслуг, узровень жыцця латвійскага настаўніка лепшы, чым у беларускага.

Акрамя таго, што настаўнікі ў Латвіі маюць нашмат вышэйшыя заробкі, яны могуць абараняць свае правы і эканамічныя інтарэсы, у тым ліку з дапамогай страйкаў. Беларускім педагогам такі спосаб абароны сваіх правоў проста недаступны. Ды і ў латвійскіх педагогаў няма такой няпрофільнай нагрузкі, як у беларускіх калег (у тым ліку, у выглядзе фальсіфікацыі выбараў, ідэалагічнага выхавання і паходаў на хакей).

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»7

Украіна ўдарыла «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць