Усяго патроху2323

Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі

Лісічкі — адны з самых далікатных грыбоў, якія да таго ж маюць цудоўны смак. Калі вы любіце іх гатаваць, варта разабрацца, як можна лёгка ачышчаць лісічкі ад пяску.

Фота: pixabay.com

Лісічкі можна збіраць практычна ўсё лета, а часам і да позняй восені. Яны добра растуць на ўзлесках, палянах і ў гаях, у хвойніках і дубовых лясах. Можна знайсці лісічкі ў высокай траве, пад мохам ці пад лісцем. Гэтыя грыбы звычайна растуць у групах, таму вам не спатрэбіцца доўга шукаць кожную асобную лісічку, піша aniaradzi.pl.

Перш за ўсё лісічкі адрозніваюцца жоўтым колерам шапачкі і больш светлым адценнем ножкі. У маладых лісічак шапачка больш выпуклая, але з часам яна змяняецца на ўвагнутую.

Калі вы купляеце лісічкі ў магазіне, імаверна, іх мыюць да продажу, але калі ж вы самі сабралі грыбы або набылі іх на рынку, вам прыйдзецца самастойна іх чысціць ад пяску. На шчасце, ёсць некалькі спосабаў зрабіць гэта хутка і без вялікіх пакут. І не лянуйцеся чысціць лісічкі: калі гэтага не рабіць ці рабіць дрэнна, грыбы будуць менш смачныя, а то і іх увогуле будзе немагчыма есці.

Першы варыянт — проста памыць лісічкі пад праточнай вадой. Гэта дапаможа пачысціць грыбы, але толькі ў тым выпадку, калі яны не надта брудныя.

Таксама можна пакласці лісічкі ў міску, моцна пасыпаць іх соллю і заліць варам. У такім выпадку ўвесь пясок з грыбоў апусціцца на дно міскі, і вы проста дастанеце з яе чыстыя грыбы. Паўтарыце гэтую паслядоўнасць некалькі разоў, пакуль не ўпэўніцеся, што лісічкі дакладна ачысціліся.

Рэч у тым, што пад уздзеяннем кіпетню і солі ў лісічках выпрацоўваецца слізкая субстанцыя, дзякуючы якой ад іх адыходзіць пясок і іншы бруд. Але не забудзьце добра прамыць грыбы і потым прасушыць іх на папяровым ручніку.

Таксама пачысціць лісічкі можна ўручную з дапамогай шчоткі. Гэты варыянт падыходзіць да буйных лісічак, а таксама да выпадкаў, калі пяску ў грыбах няшмат і ён сухі. Калі ж забруджвання больш і пясок вільготны, лепей пачысціць іх з дапамогай шчоткі, змочанай у алеі ці ў кіпені з соллю.

Варта памятаць, што калі вы захоўваеце мытыя грыбы, яны могуць хутчэй згніць, таму мыйце іх як мага бліжэй да часу гатавання. Калі вы плануеце сушыць ці замарожваць грыбы, прамываць іх не трэба, лепей пратрыце лісічкі вільготнай сурвэткай. Таксама можна паспрабаваць счысціць рэшткі бруду вострым нажом. І не забывайце, што з грыбоў трэба прыбіраць не толькі пясок, але і лісце, ігліцу, мох і траву.

Дасведчаны грыбнік расказаў, калі настане пік сезону лісічак

Выкручваць ці зразаць грыбы? Самы страшны грэх у іншым

Каментары23

  • Апенька
    05.08.2022
    Мда, бліскучыя парады )))
  • лясічка ** **** ****
    05.08.2022
    фота парнахаб што? (на надпіс незаўважны пад фота гляджу)
  • лёсік
    05.08.2022
    "Гэтыя грыбы звычайна растуць у групах, таму вам не спатрэбіцца доўга шукаць кожную асобную лісічку, піша aniaradzi.pl."

    pl... то бок польскі

    пытаннечка - а адкуль у палякаў лісічкі, калі ў іх лясоў і дзікіх жывёл амаль няма? адны толькі культурненькія сады і агароды

    другое пытаннечка - хто будзе "імаверна, іх мыюць да продажу," у Польшчы, закатваць у слоікі і прадаваць вам потым вашыя ж лісічкі, але з Польшчы? ці не тыя ж бедныя браткі-беларусы?

    дык мо настаў ужо час абыходзіцца без пасрэднікаў ?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду9

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегацыі Украіны і Расіі на перамовах у Стамбуле размаўлялі праз перакладчыка

Самая беларусацэнтрычная праграма ЕГУ запрашае на падрыхтоўчыя курсы6

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі21

Дэпутаты пайшлі па крамах інспектаваць чырвона-зялёныя сцяжкі. І зрабілі заўвагі кіраўніцтву9

На дзіцячай пляцоўцы ў Гданьску хлопчык адмовіўся гуляць з беларускай дзяўчынкай. Яе бацька пачаў яго душыць12

З'явілася магчымасць набыць Радзівілаўскую карту ВКЛ4

Паглядзіце, які яркі дзіцячы садок будуюць каля Уручча1

«Адпраўлялі мыць туалеты і кідалі ў ШІЗА». Суседкі расказалі пра абыходжанне ў калоніі з экс-палітзняволенай Тамарай Каравай, якая пасля памерла4

Белавусаў падарыў Лукашэнку савецкія ўзнагароды6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду9

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць