Грамадства44

«Адпраўлялі мыць туалеты і кідалі ў ШІЗА». Суседкі расказалі пра абыходжанне ў калоніі з экс-палітзняволенай Тамарай Каравай, якая пасля памерла

Асуджаную за лайк у «Аднакласніках» 45-гадовую жыхарку Лунінца Тамару Каравай, якая памерла пасля выхаду з калоніі, за кратамі неаднаразова кідалі ў ШІЗА. Пра гэта і іншыя дэталі яе ўтрымання ў калоніі Гомеля «Нашай Ніве» расказалі экс-палітзняволеныя.

Тамара Каравай. Фота з яе старонкі ва УКантакце

«Тамара знаходзілася ў 18-м атрадзе. Яшчэ калі была ў каранціне, першы раз заехала ў ШІЗА, ёй тады далі трое сутак. Пасля яе яшчэ шмат разоў змяшчалі ў ШІЗА. Да яе было вельмі шмат прэтэнзій з боку адміністрацыі і заўгаса, і яе ўсяляк імкнуліся запісаць у дадатковыя прыбіранні, дадатковыя нарады», — расказвае адна з былых палітзняволеных, што перасякалася з Каравай у калоніі.

Пры гэтым Тамара не баялася выказваць услых свае думкі і меркаванні — у тым ліку непахвальныя і грубыя на адрас адміністрацыі.

«Яна не баялася, што гэта могуць пачуць староннія людзі, якія яе маглі здаць. У прынцыпе, за гэта яе і здавалі па выніку».

Вядома, што Тамару ў калоніі адпраўлялі мыць туалеты. Праз нялёгкую фізічную працу і працяглае знаходжанне ў ШІЗА яна моцна схуднела.

«Але яна шмат пасміхалася, была вельмі трывалай жанчынай», — каментуюць экс-палітзняволеныя.

Тамара Каравай. Фота: «Аднакласнікі»

Пра смерць Тамары Каравай «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Невядома, калі дакладна не стала жанчыны, але анлайн у сацсетках апошні раз яна была 23 красавіка 2025 года.

Тамара працавала прыбіральшчыцай у лунінецкай будаўнічай краме «Справа тэхнікі». Пасля стала індывідуальнай прадпрымальніцай і прадавала на рынку абутак. Апошні час перад арыштам падпрацоўвала сядзелкай.

Замужам жанчына не была, але жыла з грамадзянскім мужам і гадавала сына. На момант затрымання ён быў непаўналетнім.

Тамара Каравай апынулася ў ліку памілаваных  20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін. 

Каментары4

  • Нейкi дзіўны загаловак артыкула
    16.05.2025
    Там кожная палiтычная жанчына у такiх умовах
  • пусть не надеятся, что все с рук сойдет
    16.05.2025
    За все ответят вертухаи-садисты!
    А смелым честным женщинам - особое уважение!
  • хамса
    17.05.2025
    "А смелым честным женщинам - особое уважение!"

    да? то-то смотрю меня везде уважают
    начиная от мужа и Бугая

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць