Спорт11

Супраць былога капітана зборнай Украіны па футболе распачалі справу аб садзейнічанні Расіі

Пракуратура ва Украіне паведаміла пра завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да былога капітана зборнай Украіны па футболе Анатоля Цімашчука. Былы паўабаронца «Шахцёра», «Зеніта» і «Баварыі» падазраецца ў садзейнічанні дзяржаве-агрэсару, гаворыцца на сайце офіса Генеральнага пракурора.

Фота: ФК «Зеніт»

Як сцвярджаецца ў паведамленні пракуратуры, Цімашчук як асістэнт галоўнага трэнера «Зеніта» ў верасні 2024 года ўдзельнічаў у таварыскім матчы, удзельнікі якога дапамагалі збіраць грошы на падтрымку вайсковых падраздзяленняў.

Па выніках матча майкі гульцоў прадаваліся на аўкцыёне. Грошы, як сцвярджаецца, былі накіраваныя падраздзяленню дэсантнікаў, сфарміраванаму з футбольных фанатаў. За гэта Цімашчуку можа пагражаць да 12 гадоў зняволення.

Аўкцыён, пра які гаворыцца ў паведамленні пракуратуры, быў праведзены пасля таварыскага матча «Зеніта» і казахстанскага «Кайрата». Арганізатары заяўлялі, што грошы будуць накіраваныя жыхарам Курскай вобласці, якія пацярпелі ад баявых дзеянняў пасля наступу ўкраінскіх падраздзяленняў на тэрыторыі рэгіёна. Пра магчымую перадачу грошай ваенным арганізатары не згадвалі.

46-гадовы Цімашчук — лідар зборнай Украіны па колькасці матчаў, трохразовы чэмпіён Украіны і ўладальнік трох кубкаў і Суперкубка краіны.

У сакавіку 2022 года Украінская асацыяцыя футбола пазбавіла яго тытулаў, выключыла з рэестра гульцоў нацыянальнай каманды і пажыццёва дыскваліфікавала за тое, што ён працягнуў працу ў Расіі пасля лютаўскага ўварвання ва Украіну. Гэтыя рашэнні былі адменены ў лістападзе 2024 года Спартыўным арбітражным судом у Лазане.

Акрамя таго, Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўвяоа супраць футбаліста санкцыі і пазбавіла яго дзяржаўных узнагарод, нагадвае Расійская служба Радыё Свабода.

Каментары1

  • Жэка
    17.05.2025
    Большых злодзеяў ва Украіне няма.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць4

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам12

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць