Усяго патроху1818

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

«Калі ў 20 гадоў чалавек не можа адрозніць рэстаран ад паліклінікі, то нам няма што больш дадаць».

Фота: amo.minsk / Instagram

Рэстаран Amo з’явіўся ў Мінску ў мінулым годзе, там падаюць стравы міжземнаморскай кухні. Установа знаходзіцца на вуліцы Карла Маркса. Менавіта гэтую вуліцу назвала «мінскімі Патрыкамі» блогерка, якая паскардзілася, што яе не пусцілі ў Amo з дзіцём (тое відэа набрала 136 тысяч праглядаў у тыктоку).

Рэстаран, адзін з самых дарагіх у горадзе (там падаюць дранікі з ікрой за 160 рублёў), стаў модным месцам сярод мінчукоў. Хаця на анлайн-картах хапае адмоўных водгукаў. Самае цікавае тут — тое, як на іх адказваюць супрацоўнікі ўстановы.

Пачнем з карты Google (тут сярэдні бал рэстарана па водгуках — 3,6). Карыстальніца Алена адзначае, што яе расчаравала адсутнасць у рэстаране марскіх вожыкаў і вустрыц — маўляў, яна прыйшла якраз дзеля іх, і калі гэта сезонныя стравы, то чаму яны ёсць у асноўным меню. Вось што адказвае рэстаран:

«Магчыма, ваш візіт быў вельмі кароткі і ў вас не было магчымасці даведацца, што ў нас няма доступу да мора ці акіяна, таму штодзённых паставак вустрыц і марскіх вожыкаў у нас таксама няма […] І вустрыцы, і вожыкі пазначаныя ў меню як прадукт, пра наяўнасць якога трэба ўдакладняць».

Іншы карыстальнік напісаў у водгуку, што яму прынеслі торт з малінай, дзе была дзіўная чорная ягада — ці то брудная, ці то гнілая. У рэстаране зноў не пагадзіліся:

«На шчасце, над вашым столікам знаходзілася відэакамера, і нам было нескладана высветліць сітуацыю. Мабыць, сняданак вам усё-ткі спадабаўся, бо вашы талеркі былі абсалютна пустыя […] Калі вы пакідаеце такія водгукі, вы займаецеся спажывецкім тэрарызмам».

Адказы на карце «Яндэкса» (сярэдні бал рэстарана тут 4,4) яшчэ цікавейшыя. Напрыклад, карыстальніца напісала адмоўны водгук і адзначыла, што яна пакінула крытыку і ў інстаграме Amo, але там ёй «груба адказалі і дадалі ў чорны спіс». Адна з прэтэнзій — тое, што ў элітарным рэстаране, якім сябе пазіцыянуе Amo, не спыталіся пра алергію.

У гэты раз таксама не паразумеліся:

«На жаль, у нас няма магчымасці заблакаваць вас і на гэтай платформе. Калі ў 20 гадоў чалавек не можа адрозніць рэстаран ад паліклінікі, то нам няма што больш дадаць. Рэстаран не павінен пытацца пра ваша здароўе. Калі вы маеце харчовыя абмежаванні, вы павінны самі паведаміць пра гэта вашаму афіцыянту загадзя […]

Акрамя вады, хлеба і масла, чым яшчэ вас павінны пачаставаць бясплатна? Стэйк рыбай падыдзе?»

Іншая карыстальніца адзначыла ў водгуку — маўляў, «ёсць куды расці». Супрацоўнікі рэстарана зноў не змаўчалі:

«Мы абмеркавалі ваш выпадак з хлопцамі і цалкам згодныя з вамі. Ёсць куды расці. Вяртайцеся, калі дарасцяце!»

Спрэчныя адказы Amo днямі абмяркоўвалі ў сацсетцы Threads. Некаторыя карыстальнікі салідарызаваліся з супрацоўнікамі рэстарана:

«Нарэшце нейкая з установаў адказвае так, як думаюць усе работнікі рэстараннага бізнэсу, калі сутыкаюцца з падобнымі водгукамі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Угадашка
    15.05.2025
    Дайте-ка угадаю, владелец заведения мигрант из брацкай моги... страны название которой начинается на пи, а заканчивается на дорахия?
  • Барадзед
    15.05.2025
    Нет устриц. Санта Бремор им не привезла и не приготовила, и гостю на подносе не вынесла. Ну хотябы пиво у них есть?! Не удивлюсь, если у них на кухне накурено и сильно пахнет жареной картохой.
  • Мх
    15.05.2025
    Рэстаратары настолькі захраслі ў 90-х са сваімі думкамі пра "багатых расейцаў", што зараз атрымліваць негатыўныя водгукі нават уласна ад расейцаў. (Заўважце, водгукаў "дорага" у ТОП-100 няма, то бок людзі ВЕДАЛІ куды ішлі. Пытанне менавіта да сэрвісу і хамства персанала, на якія інхнія супрацоўнікі адказваюць жартачкамі ў стылі "ніжэй спіны". Наяўнасць відэакамер над кожным сталом, а можа і "жукоў" у кожным стале таксама вельмі што значыць.

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць