Грамадства88

Першая птушка амністыі: пасля года з паловай за кратамі на волю выйшаў Юрый Чыж

Як стала вядома «Нашай Ніве», камісія па памілаванні задаволіла хадатайніцтва экс-бізнэсмена Юрыя Чыжа аб спыненні крымінальнага пераследу. Ён знаходзіўся за кратамі з 15 сакавіка 2021 года і ўжо на волі. 

Чыжа затрымалі па вяртанні з Масквы паўтара года таму. Да таго ён паспеў перапісаць дом у Драздах на нявестку і тануў у судах, дзе былыя партнёры і контрагенты патрабавалі ад яго выплат па даўгах. 

«Да затрымання ён насамрэч быў у кепскім псіхалагічным стане і нават перастаў размаўляць з сынам, падазраючы яго ў здрадзе», — казалі «Нашай Ніве» знаёмыя Чыжа.

Сэнс крымінальнай справы перагукаўся з ранейшай справай супраць Чыжа, распачатай у 2016-м — калі яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. 

Чытайце таксама: Затрыманы Юрый Чыж. Падрабязнасці

Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і пагадзіўся кампенсаваць шкоду гады наперад. Але Чыж па абавязацельствах не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» яго бізнэсы прыносілі грошы.

У бізнэс-колах папулярная думка, што насамрэч бізнэсмена «кашмараць» па прычыне нібыта схаванага недзе за мяжой мільярда даляраў, які трэба вярнуць у Беларусь. 

У любым разе, за час за кратамі Чыж прыкладаў намаганні для таго, каб скінуць з сябе фармальныя прэтэнзіі. 

У прыватнасці, ён «закрыў» старую гісторыю з Япрынцавым і Чукісавым, якім павінен быў грошы. 

Пасля гэтага ён пісаў ліст у гэтак званую «камісію па памілаванні» і чакаў адказу месяцамі. 

Імаверна, па звароце было прынята пазітыўнае рашэнне — як стала вядома супрацоўнікам «Трайпла», Юрый Чыж выйшаў на волю. 

Чытайце таксама:

Крыніцы: Чыжа кашмараць, бо лічаць, што ён схаваў мільярды, якія трэба вярнуць у Беларусь

Канец гісторыі пра судовых выканаўцаў і Чыжа: былы алігарх прызнаў доўг, а разлік правялі па хітрай схеме

Каментары8

  • SHOS
    12.09.2022
    Ну вот такие и будут выходить, не не надо себя тешить иллюзиями
  • Satan
    12.09.2022
    Новый директор Мотовело?)
  • даведка
    12.09.2022
    Не путайте амнистию и освобождение от уголовной ответственности в досудебном порядке решением Лукашенко. 
    Ободрали как липку и отпустили дальше жирок наращивать, косить траву и убирать кавуны в компании того, кто сначала посадил, а потом жэстачайшэ отмазал без суда, но со следствием.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць2

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву5

Рыхтуюцца змены па ўзносах у фонд сацабароны для ІП і самазанятых. Яны выглядаюць пазітыўнымі2

Айцішніцу не выпусцілі з Беларусі. Яна рэгулярна прыязджала з Еўропы, але ў 2025 знайшлі фота з пратэстаў15

Лукашэнка пра замаразкі: Катастрофы няма6

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах16

Крадзеныя айфоны з усяго свету трапляюць на адзін склад у Кітаі2

У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» ў Валгаградзе знайшлі труп рэктара Акадэміі фізвыхавання10

Пасла Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам»1

Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць2

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць