Грамадства3636

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда

Наталля Пяткевіч не лічыць патрэбным хаваць сваю любоў да заходніх элітных брэндаў нават ад Лукашэнкі, які рэгулярна іх крытыкуе. Імаверна, разлік на тое, што састарэлы палітык не адрозніць пінжак амерыканскіх дызайнерак ад элемаўскага.

Сёння стала вядома, што Наталля Пяткевіч прызначана віцэ-прэм'ерам па сацыяльных пытаннях. Яна відавочна прэтэндуе і на званне самай моднай беларускай чыноўніцы.

У гэты раз Наталля для афіцыйнага мерапрыемства ў Лукашэнкі выбрала пінжак амерыканскага прэміум-брэнда Veronica Beard.

Гэта вытанчаная мадэль у рэтра-стылі, натхнёная класічнымі паляўнічымі і верхавымі жакетамі, але з сучаснай інтэрпрэтацыяй крою. Спалучэнне карычнева-бэжавай дробнай клеткі з чырвона-аранжавымі акцэнтамі надае строю выразны вінтажны настрой. Адкладны каўнер з вострымі лацканамі падкрэслівае элегантнасць і стрыманую класіку вобразу.

Наталля Пяткевіч. Фота: БелТА

Невядома, ці ацанілі такую вытанчанасць у лукашэнкаўскіх кабінетах, а вось Меган Маркл, Гвінэт Пэлтроў і Рыз Уізерспун дакладна б зрабілі Наталлі камплімент, бо таксама любяць Veronica Beard.

Цяпер на афіцыйным сайце прэміяльнага брэнду мадэль Aire Dickey Jacket цалкам раскуплена. Але ж першапачаткова такі пінжак каштаваў амаль 700 даляраў.

Пінжак Veronica Beard. Фота з сайта nordstromrack.com

Цяпер на іншых сайтах пінжак, як у Пяткевіч, можна набыць з вялікай зніжкай — усяго за 273 даляры. 

Але, канечне, гэта далёка не адзіная дарагая рэч у гардэробе Наталлі Пяткевіч. Напрыклад, падчас яе нядаўняй паездкі ў Смалявічы, шыю чыноўніцы ўпрыгожвала шаўковая хустка ад Hermès — мадэль Jeu de Cartes (у перакладзе з французскай — «гульня ў карты»).

Дызайн быў створаны мастачкай Ан-Мары Касандрэ і ўпершыню прадстаўлены ў калекцыі Hermès у 2018 годзе. Дарэчы, гэты люксавы брэнд славіцца сваімі дызайнамі — кожны сезон выпускаюцца новыя аўтарскія прынты. Праз гэта шмат якія іх шыйныя хусткі становяцца калекцыйнымі.

Заплаціла Наталля за хустку прыкладна 500-550 даляраў.

Каментары36

  • Да?
    22.05.2025
    Короч, даешь такой пиджак, такой ремень и такой костюм в каждую, многодетную семью !
  • Авашчэй нэт вапшчэ і картошкі
    22.05.2025
    Такой іё пінжак жэншчыны в дзірэвне носят.
  • Заплаціла Наталля за кавалачак шоўку прыкладна 500-550 даляраў
    22.05.2025
    вось дзе мае папіццот

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак1

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч35

У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?7

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску60

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак1

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць