FlyDubai вяртае праграму палётаў па маршруце Дубай — Мінск — Дубай. Пра планы па аднаўленні праграмы і продаж квіткоў піша мінскі аэрапорт. Рэйсы плануецца пачаць з 21 кастрычніка і чакаецца, што яны будуць штодзённымі.

Самалёты будуць вылятаць з Дубая ў 16:45, прылёт у Мінск — у 23: 00. Зваротны рэйс будзе адпраўляцца з Мінска ў 0:30, прылёт у Дубай — у 06:25. Браніраванне квіткоў на рэйсы ўжо даступна.
У той жа час кампанія Turkish Airlines да 31 кастрычніка зноў падоўжыла перапынак у палётах паміж Мінскам і Стамбулам. Паляцець у турэцкі горад можна цяпер толькі самалётамі «Белавія».
Каментары