Эканоміка

Санкцыі засталіся, а дастаўка ў Беларусь падаражэе. Што змянілася ў дачыненні да еўрапейскіх перавозчыкаў?

З 10 кастрычніка еўрапейскія перавозчыкі атрымалі магчымасць афармляць дазволы на перавозку грузаў па тэрыторыі Беларусі. Некаторыя ўспрынялі гэтую навіну, быццам Беларусь адмяніла контрсанкцыі ўведзеныя ў красавіку бягучага года, але гэта не так. Тлумачым, што значаць гэтыя змены.

Фота: скрыншот з ютуб-канал «Мытныя органы»

Санкцыі засталіся

Прынятые змены не адмяняюць забароны перавозчыкам з ЕС на дастаўку грузаў па тэрыторыі Беларусі. За выключэннем некаторых катэгорый тавараў еўрапейскія перавозчыкі, як і раней, маюць права дастаўляць грузы толькі да транспартна-лагістычных цэнтраў.

Аднак нават для таго, каб даставіць груз да ТЛЦ, перавозчык мусіць атрымаць дазвол на ажыццяўленне дастаўкі ў Беларусь. Дазволы на перавозку ў абавязковым парадку павінен мець любы перавозчык, калі агульная вага грузавіка складае 6 тон і болей. Таму глабальна змен не адбылося. Адзінае, што змянілася — гэта працэдура атрымання дазволаў і цана дакумента.

Працэдура спрасцілася, але падаражэла

«Раней дазволы выдаваліся краінамі на парытэтнай аснове. Умоўна Германія выдавала 10 тысяч дазволаў для Беларусі, а Беларусь у сваю чаргу выдавала 10 тысяч дазволаў Германіі. Зараз беларускія перавозчыкі не маюць права працаваць на тэрыторыі ЕС, таму дазволы ад заходніх краін нам цяпер фактычна непатрэбны. У той жа час еўрапейскім кампаніям сёлета спатрэбілася нашмат больш дазволаў, чым летась», — тлумачыць спецыяліст са сферы лагістыкі.

Такім чынам беларускі бок вырашыў спрасціць працэдуру атрымання дазволаў еўрапейскімі перавозчыкамі. Пачынаючы ад 10 кастрычніка атрымаць дазвол стане прасцей, лімітаў для асобных краін па ўсё бачнасці больш таксама не будзе. 

Хто і колькі будзе плаціць?

За спрашчэнне давядзецца плаціць. Калі раней дазвол каштаваў 1 базавую велічыню (32 рублі), то цяпер яго кошт складае 15 базавых (480 рублёў). Атрымліваецца, што выдаткі перавозчыка на дастаўку груза ў Беларусь вырастуць прыкладна на 180 еўра. 

Спецыяліст са сферы лагістыкі адзначае, што гэтую суму перавозчыкі будуць закладаць у кошт дастаўкі груза, што прывядзе да росту выдаткаў з боку беларускіх кампаній. 

«У выніку за павялічэнне цаны дазволаў у 15 разоў заплоцяць шэраговыя спажыўцы, бо імпарцёрам давядзецца траціць яшчэ больш грошай на дастаўку. Аналагічную сітуацыю мы назіралі, калі ў Беларусі былі ўведзены абавязковыя навігацыйныя пломбы, выкарыстанне адной якой цяпер абыходзіцца ў 10 базавых (320 рублёў)», — адзначыў спецыяліст.

Чытайце таксама: Мільёны даляраў штомесяц. Колькі Беларусь зарабляе на мяжы 

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея23

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея23

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць