Грамадства33

Чаму завочныя суды пачнуць не з Ціханоўскай і «Байпола»?

Раней Следчы камітэт назваў беларусаў, у дачыненні да якіх пачнецца спецыяльная вытворчасць. У спіс трапіла пяць чалавек з Чорнай кнігі Беларусі і каардынатары Фонду спартовай салідарнасці. Чаму менавіта яны? Якая логіка завочных судоў? «Наша Ніва» сабрала некалькі меркаванняў.

ЧКБ — ініцыятыва, якая выкладала даныя сілавікоў і чыноўнікаў, датычных да гвалту і беззаконня. Беларускі фонд спартовай салідарнасці дапамагаў рэпрэсаваным атлетам і звяртаўся да міжнародных спартовых структур з заклікам не праводзіць у Беларусі чэмпіянаты. Можна сказаць, пазбавіў рэжым яго любімай цацкі — спорту.

Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў мяркуе, што гэта звязана з тым, што сілавікі проста скончылі гэтыя справы і цяпер накіравалі такім чынам іх у суд. 

«Не пачалі з BYPOL ці Ціханоўскай, таму што гэта дзейнасць разглядаецца імі ў якасці працяглага злачынства. Яно нібыта здзяйсняецца па гэты час. На прыкладзе Лукашэнкі гэта добра відаць — ён захапіў уладу, ён яе ўтрымлівае, — мяркуе Азараў. — Калі яму ў будучыні будзе ставіцца гэта ў віну, то час учынення гэтага злачынства будзе, напрыклад, з моманту захопу і па момант, калі ўладу ў яго адабралі. Так і яны разглядаюць нас. Канфіскацыя нерухомасці — гэта проста дадатковая рэч. У каго яна ёсць — могуць забраць па рашэнні суда», — кажа Аляксандр Азараў. 

Павел Латушка, кіраўнік НАУ і прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета, лічыць, што ў цэлым працэдура завочных судоў прынята выключна з мэтай аказання ціску на актывістаў дэмакратычнага руху. 

«Гэта як першы крок, другі — канфіскацыя маёмасці.

Чаму гэта пачалося ў адносінах да тых людзей, якія складалі Чорную кнігу Беларусі? Проста помста ГУБАЗіКа. Яны вельмі баяцца дэананімізацыі сваіх персонаў, бо разумеюць, што крымінальны пераслед можа ажыцяўляцца на працягу ўсяго іх жыцця. Злачынствы, звязаныя з гвалтам, не маюць тэрмінаў даўніны.

Пачалі з людзей з Чорнай кнігі, бо разумеюць, што ў адносінах да агульнавядомых асобаў у дэмакратычна-палітычным руху Беларусі гэта атрымае больш шырокі міжнародны рэзананс», — разважае Латушка.

«Асабіста я гатовы да адкрытага судовага разбіральніцтва з выкарыстаннем інтэрнэту, мэсэнджараў. Гатовы ўдзельнічаць», — кажа ён. 

Сузаснавальнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак лічыць, што па астатніх буйных арганізацыях рыхтуюцца больш разгалінаваныя крымінальныя справы — «дзе будуць спрабаваць завесці сувязі паміж структурамі, уключаць шмат фігурантаў».

«Калі паглядзець, каго вылучылі ў гэтым сэнсе з Чорнай кнігі, то там няшмат людзей. Яны не вельмі рубіліся за збор нейкіх доказаў. Гэта першая мая думка. 

Па-другое, магчыма, што гэтая структура была абраная першай для патэнцыйнага крымінальнага працэсу, бо ЧКБ з'яўлялася непасрэднай пагрозай для сілавікоў. Можа быць, для іх важна менавіта іх асудзіць першымі, каб паказаць сваім паплечнікам, што яны нібы абароненыя.

Буйныя структуры яны пакінуць на канец, каб паказаць, якая разгалінаваная сетка была».

Канфіскацыя маёмасці, на думку Стрыжака, — проста адна з мэтаў, неасноўная.

«Яны могуць лупануць суды па выпадковых людзях пасля ЧКБ, каб працягваць працэдуру застрашвання. Логіка пры пазбаўленні грамадзянства таксама ў гэты бок», — разважае Андрэй Стрыжак.

Чытайце таксама: 

Лукашэнка ўзаконіў завочныя суды па крымінальных справах

Следчы камітэт назваў беларусаў, з якіх пачнуцца завочныя суды

«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе 

Каментары3

  • AlesGut
    11.10.2022
    Таму што гэта найбольш эфектыўныя і менавіта народныя ініцыятывы. Што робіць ціханоўская і байпол? А вось чкб гэта фактычна пачатак люстрацыі.
  • --
    11.10.2022
    "таму што гэта дзейнасць разглядаецца імі ў якасці працяглага злачынства. Яно нібыта здзяйсняецца па гэты час"
    не нібыта, а так і ёсць. не напрацавалася яшчэ цёценька... хай яшчэ трошкі папрацуе)
  • Frei.Wild
    11.10.2022
    На сёньняшні дзень яны наўпрост дапамагаюць рэжыму выяўляць небясьпечных для яго асоб.
    Рэальнай дзейнасьці - Zero.
    Рэальнага прыцягненьня злачынцаў да адказнасьці - Zero.
    Увесь план Ціханоўскай - знайсьці сваё месца пад сонцам, рэальнай мэты зьмены ўлады і нацыяналізацыі яны не маюць, як і не ставілі раней

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу36

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу36

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць