Улада11

У Чарнагорыю далей бяз візаў

Для асобных катэгорый грамадзян Беларусі і Чарнагорыі захаваецца бязвізавы рэжым паездак.

Для асобных катэгорый грамадзян Беларусі і Чарнагорыі захаваецца бязвізавы рэжым паездак. Дзяржавы складуць шляхам абмену нотамі адпаведную міжурадавую дамову, якая будзе часова ўжывацца з 1 кастрычніка 2009 году да яго ўступлення ў сілу.

Такое рашэньне ўхваліў сваім указам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У прыватнасьці, бяз візаў маюць права заяжджаць, выяжджаць, праяжджаць транзытам і знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы іншага боку тэрмінам да 90 дзён з даты ўезду ўладальнікі дыпляматычных і службовых пашпартоў, да 30 дзён з даты ўезду — грамадзяне, якія маюць турыстычныя ваўчары, запрашэньні ці дакумэнты, што пацьвярджаюць паведамленьні пра цяжкую хваробу ці сьмерць блізкага сваяка або чальца сям'і. Кіроўцы і члены экіпажаў аўтатранспартных сродкаў маюць права бязьвізавага ўезду тэрмінам да 30 дзён на падставе дазволу на праезд па тэрыторыі дзяржавы іншага боку, выдадзенага кампэтэнтным органам гэтай дзяржавы, ці якія замяняюць гэты дазвол дакумэнтаў.

Бязьвізавы рэжым паездак захаваецца таксама для грамадзянаў, якія накіроўваюцца на працу ў дыпляматычныя прадстаўніцтвы, консульскія ўстановы і прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях, і чальцоў іх сем'яў, што пражываюць з імі, на працягу ўсяго тэрміну акрэдытацыі, і грамадзянаў, якія маюць дакумэнты, якія пацьвярджаюць права іх часовага ці сталага пражываньня на тэрыторыі дзяржавы іншага боку.

Агульная працягласьць знаходжаньня грамадзяніна адной дзяржавы на тэрыторыі іншага не павінна перавышаць 180 дзён на працягу года (90 дзён на працягу 6 месяцаў) з даты першага ўезду.

Дамовай прадугледжана права кожнай з бакоў адмовіць ва ўезьдзе асобам, знаходжаньне якіх у сваёй дзяржаве лічыцца непажаданым, ці абмежаваць тэрмін іх знаходжаньня, а таксама часова прыпыніць цалкам ці часткова дзеяньне дамовы ў інтарэсах забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі, аховы грамадзкага парадку ці здароўя грамадзян, неадкладна паінфармаваўшы пра гэта іншы бок.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць