Дырэктар ЦРУ перадаў прадстаўніку Расіі паведамленне аб наступствах выкарыстання ядзернай зброі
Пра перадачу дырэктарам ЦРУ афіцыйнага папярэджання расійскім уладам падчас сустрэчы ў Анкары паведамляе Reuters са спасылкай на суразмоўцаў у Белым доме.

Дырэктар ЦРУ Уільям Бёрнс
Расійская газета «Камерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы раней паведаміла, што на сустрэчы ў Анкары расійскі бок прадстаўляе кіраўнік Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін.
Гэта першыя перамовы ЗША і Расіі ад пачатку вайны ва Украіне. Іх падрабязнасці не разгалошваюцца.
Каментары