Свет1515

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам

Гэтыя выбары вызначаць далейшы курс краіны, яе адносіны з ЕС і НАТА.

Кандыдат у прэзідэнты Нікушор Дан выходзіць з кабіны для галасавання, 18 мая 2025 года. Фота: AP Photo/Eduard Vinatoru

У Румыніі 18 мая прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім удзельнічалі лідар ультраправых «Альянсу за аб’яднанне румынаў» Джорджэ Сіміён і дзейны мэр Бухарэста, цэнтрыст Нікушор Дан.

Калі верыць экзіт-полу, прадстаўленаму Avangarde для TVR 1, Дан набірае 54,9%, тады як Сіміён — 45,10%.

Сіміён ставіць пад сумнеў вынікі экзіт-полаў і заяўляе, што выбары выйграў ён.

38-гадовы Джорджэ Сіміён атрымаў перамогу ў першым туры, набраўшы амаль 41% галасоў. Ён перамог у 36 з 47 выбарчых акруг краіны, саступіўшы пераважна ў буйных гарадах, у тым ліку ў сталіцы.

Сіміён — прыхільнік Дональда Трампа, а ягоная партыя пазіцыянуе сябе як «прахрысціянскую і прасямейную». Ён выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне (пры гэтым асуджаючы Расію) і падтрымлівае Кэліна Джарджэску — кандыдата, якога абвінавачвалі ў сувязях з Расіяй і не дапусцілі да выбараў.

Супернік Сіміёна, Нікушор Дан, актыўна абапіраецца на праеўрапейскі электарат і папярэджвае пра рызыку ізаляцыі Румыніі ў выпадку перамогі ўльтраправых.

Яўка ў другім туры была нашмат большая, чым у першым, асабліва ў вялікіх гарадах, і менавіта ў іх з вялікім адрывам перамагае Дан.

Каментары15

  • Лухта
    18.05.2025
    Гэтыя экзітполы не ўлічваюць дыяспару, якая за Сімеона. І ўжо ёсць свежыя звесткі: 44% палічылі, Дан ледзь-ледзь апярэджвае ультраправага. Пераможа ў выніку Сімеон.
  • Gorliwy Litwin
    18.05.2025
    ну хоць тут не прайшлі закамуфляваныя рускія

    [Зрэдагавана]
  • Ладзiк
    18.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны19

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Google: Расія здаганяе Украіну ў вайсковых тэхналогіях, а рэсурсаў у яе нашмат больш. Галоўным выклікам будзе «Рассвет»16

Расіяне ўдарылі па Прылуках Чарнігаўскай вобласці: 18 чалавек загінулі, 55 параненых2

Мінчанка з цяжкім захворваннем не можа вазіць сына ў школу — патрэбная дапамога4

Генпракурор: За паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек14

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі9

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны19

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць