Спорт11

Скандал вакол Месі. Гулец упершыню пракаментаваў інцыдэнт у раздзявальні

Ліянэль Месі заявіў, што не будзе прасіць прабачэння за знаходжанне футболкі зборнай Мексікі на падлозе ў раздзявальні сваёй каманды. Раней мексіканскі баксёр Альварэс адрэагаваў на такі ўчынак, абурыўшыся са словамі «ён выцер падлогу футболкай зборнай Мексікі».

Фота: Natacha Pisarenko / AP

Капітан зборнай Аргенціны Ліянэль Месі назваў непаразуменнем тое, што здарылася ў распранальні пасля перамогі над Мексікай на чэмпіянаце свету ў Катары, калі ён наступіў на мексіканскую футболку, піша РБК.

«Гэта было непаразуменне. Любы, хто ведае мяне, у курсе, што з майго боку няма непаважлівага стаўлення. Гэта распранальня, і рэчы пасля гульні знаходзяцца там. Мне няма за што прасіць прабачэння, таму што я не праяўляю непавагі да народа Мексікі або да футболкі», — сказаў Месі.

Аргенцінцы 26 лістапада абыгралі мексіканцаў на чэмпіянаце свету ў Катары з лікам 2:0. Пасля гульні ў інтэрнэце з'явілася відэа з распранальні зборнай Аргенціны пасля матча. У яго патрапілі кадры, на якіх відаць, як Ліянэль Месі наступае на мексіканскую футболку.

скрыншот відэа з футболкай 

Пасля гэтага абсалютны чэмпіён свету па боксе ў другой сярэдняй вазе (да 76,2 кг) мексіканец Сауль Альварэс абвінаваціў Месі ў абразе Мексікі. «Няхай моліцца Богу, каб я яго не знайшоў! Вы бачылі, як Месі выціраў падлогу нашай футболкай і сцягам? Сапраўды гэтак жа, як Аргенціна павінна паважаць Мексіку, мы павінны паважаць Аргенціну! Я не кажу пра краіну [Аргенціну], я кажу пра Месі і яго ўчынак», — заявіў Альварэс.

Словы баксёра выклікалі шырокі рэзананс. За Месі пачалі ўступацца такія спартсмены, як Майк Тайсан, Златан Ібрагімавіч і нават капітан зборнай Мексікі Андрэс Гуардада, з якім аргенцінец пасля гульні абменьваўся футболкай. «Гэтая футболка — мая, мы з Леа памяняліся майкамі пасля гульні. Я таксама паклаў яго футболку на падлозе ў нашай распранальні, каб яе памылі. Мы не лічым, што гэта вельмі важна», — сказаў Гуардада.

Учора Аргенціна выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету, а Мексіка не здолела прабіцца ў плэй-оф. У матчы другога тура Аргенціна выйграла ў Мексікі 2:0.

Каментары1

  • Анатоль
    01.12.2022
    Месі і Гуардада гэта біба і боба... а баксеру павага

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →