Матч скончыўся з лікам 3:1.
У канцы першага тайма гол забіў Аліўе Жыру. На 74-й хвіліне гол-шэдэўр забіў Кіліян Мбапэ, ён жа на 90-й хвіліне такім жа голам-шэдэўрам паставіў кропку. У Мбапэ ўжо пяць галоў на чэмпіянаце.
У канцы гульні Левандоўскі з пенальці забіў адзін мяч у адказ.
Французы ў 1/4 фіналу 10 снежня згуляюць з пераможцам пары Англія — Сенегал, які пачнецца сёння ў 22:00.
У панядзелак гуляюць Японія — Харватыя (18:00) і Бразілія — Карэя (22:00).
Каментары