Фота: УНІАН

Фота: УНІАН

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны ў інтэрв'ю распавёў, што расіяне рыхтуюць каля 200 тысяч новых салдат. Залужны не сумняваецца, што яны зноў пойдуць на Кіеў.

У Інстытуце вывучэння вайны перакананыя, што ў выпадку паўторнага наступу на поўнач Украіны расійскія войскі наўрад ці будуць больш паспяховымі зімой 2023 года, чым яны былі ў лютым 2022 года.

Аналітыкі інстытута лічаць, што Узброеныя сілы Расіі моцна дэградавалі і не маюць баявой моцы, якую яны мелі, калі РФ паспрабавала і праваліла сваю поўнамаштабную спробу захапіць Кіеў у лютым 2022 года.

Таксама ў інстытуце адзначаюць, што расійскія войскі не змаглі абараніць свае дасягненні па ўсёй Украіне і страцілі больш за 70 тысяч кв. км акупаванай тэрыторыі з моманту адыходу з-пад Кіева.

Аналітыкі адзначаюць, што цяпер расіяне ў Бахмуце прасоўваюцца на не больш за 100—200 метраў кожны дзень пасля таго, як засяродзілі там свае асноўныя намаганні.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0