Грамадства33

Куды заданаціць замест падарункаў? Вось вам сотня ідэй

Сабралі магчымасці для тых, хто ў Беларусі і за яе межамі. Гэты год нагадаў нам усім, што сапраўды важна.

Мінск. Фота: сацсеткі

Мы сабралі тут спасылкі як на палітычныя, так і на непалітычныя ініцыятывы. Дапамога людзям у бядзе, культурным праектам, СМІ, а таксама Украіне і беларусам-добраахвотнікам. Выбар за вамі.

На ініцыятывы і праекты, прызнаныя экстрэмісцкімі ці ўдзельнікі якіх пераследуюцца, варта данаціць з Беларусі з асцярожнасцю. Пры пераводах на Patreon у банку будзе бачны сам факт даната праз Патрэон (хоць і не бачна, куды пайшлі грошы). Калі вы маеце замежную картку, то лепш выкарыстаць яе.

А вось на беларусах замежжа цяпер вялізная адказнасць — і за дапамогу беларусам-добраахвотнікам ва Украіне, і за фундаментальныя культурныя праекты і СМІ, якія ва ўмовах дыктатуры цяпер могуць працаваць толькі з-за мяжы. 

Дапамога хворым дзецям і сіротам

Дапамогай хворым і дзецям з інваліднасцю ў Беларусі займаецца некалькі арганізацый. Да прыкладу, нядаўна аб'явіў пра цяжкую сітуацыю Беларускі дзіцячы хоспіс. Таксама шмат збораў ёсць на старонцы фонду «Шанс», Unihelpарганізацыі «Геном». Ахвяраваць можна на праект «Сямейны інклюзіў-тэатр І», дзе дзеці з рознымі асаблівасцямі развіцця і іх бацькі ставяць спектаклі разам.

Іншая група ініцыятыў — тыя, што дапамагаюць дзецям-сіротам. Гэта SOS-дзіцячыя вёскі, «Ніткі сяброўства», або, да прыкладу, вялікая фундацыя Caritas. Таксама амаль у кожнага дзіцячага дома ёсць рахунак, на які можна ахвяраваць.

Дапамога жывёлам

Ініцыятыў, якія займаюцца жывёламі, даволі шмат, згадаем некалькі буйных. Знайсці дом бяздомным катам і сабакам дапамагаюць, напрыклад, «Эгіда»«Заашанс», SaveUs. Падтрымаць іх можна не толькі грашыма — часам патрэбны транспарт, ператрымка, фотасесіі тых, хто шукае гаспадароў.

Палітвязні

Каб зрабіць падарунак палітвязням на Новы год, вы можаце даслаць ім ліст, сабраць пасылку або зрабіць грашовы перавод (толькі тым, у каго яшчэ не было суда). Паглядзець спіс вязняў можна на сайце ініцыятывы Dissidentby. Таксама на сайце ініцыятывы можна даслаць ліст любому палітвязню. Такая ж магчымасць ёсць і ў праекта «Вясны», які называецца «Майстэрня паштовак салідарнасці».

Калі вы вырашылі даслаць ліст ці паштоўку самастойна, то кіруйцеся парадамі ад праваабарончага цэнтра «Вясна».

Таксама вы можаце даслаць пасылку ў СІЗА — толькі калі чалавека яшчэ не асудзілі (не шліце іх ужо асуджаным вязням і пераведзеным у калонію, бо ў іх ліміт на перадачы). Гэта вялікая падтрымка, асабліва для людзей, якія прызнаныя «тэрарыстамі», бо ім немагчыма папоўніць рахунак.

Выключэнне — вязні ў СІЗА-6 і СІЗА-7, якім незаконна залічваюць вагу пасылак у агульную вагу перадач, таму ім нельга нічога слаць без кансультацыі са сваякамі (паспрабаваць адшукаць іх можна праз кантакт з «Вясной» ці Dissidentby).

Калі вы вырашылі зрабіць грашовы перавод, то праверце, каб вязень не быў у спісе «тэрарыстаў», бо ім пераводы забароненыя. Перавод можна зрабіць праз інтэрнэт-банкінг або ў любым паштовым аддзяленні.

Грашовыя пераводы вязням можна рабіць праз інтэрнэт-банкінг

Dissidentby прапануе асаблівы спосаб дапамогі вязням — узяць іх пад «ахову» і дапамагаць ім і іхнім сем'ям рэгулярна (гэта можна рабіць нават з-за мяжы). Каб выбраць таго, каму асабліва патрэбная дапамога, можна напісаць аўтару праекта Марыне Касінеравай.

Вы можаце падтрымаць грашыма ініцыятывы Dissidentby, «Майстэрню паштовак салідарнасці», «Вольныя паштоўкі» і «Дом творцаў» (пляцоўка для рэабілітацыі былых палітвязняў) праз платформу BYSOL.

На сайце фонду BYSOL ёсць таксама шмат збораў для былых і дзейных палітвязняў. Поўны спіс — на сайце.

Апроч персанальных, адкрытыя і вялікія агульныя зборы. Да прыкладу, збор на дапамогу палітвязням, якія выходзяць з-за кратаў, і на тэрміновую эвакуацыю з Беларусі.

Ёсць таксама магчымасць падтрымаць не толькі палітвязняў, але і іншых людзей, якія пацярпелі за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Напрыклад, праект «Хуткая ўзаемадапамога» скіраваны на тое, каб дапамагчы беларусам, якія засталіся без працы.

Незалежныя медыя

Нас, «Нашу Ніву», найбольшую беларускамоўную платформу навін, вы можаце падтрымаць праз Patreon — гэта дапаможа нам рабіць яшчэ больш цікавых матэрыялаў і расказваць пра важнае.

Таксама ў няпростым становішчы апынулася выданне «СНПлюс» (былыя «Свабодныя навіны» і «Свабодныя навіны плюс»). У іх заблакаваны сайт і забаронены выхад друкаванага выдання. Між тым яны публікуюць важныя ў культурным сэнсе тэксты. Падтрымаць іх можна на Patreon.

Незалежных медыя ўнутры краіны засталося вельмі мала — некалькі раённых выданняў і «Народная воля», якая дагэтуль здолела захавацца. Каб падтрымаць газету, падпішыцеся на яе Telegram-канал або выпішыце PDF-версію. Падпіска каштуе каля 10 рублёў на месяц.

Беларуская культура

Асноўная ініцыятыва па падтрымцы беларушчыны за мяжой — гэта Беларуская рада культуры. Яна дапамагае культурным дзеячам у выгнанні, а таксама дыяспарам з арганізацыяй культурніцкіх мерапрыемстваў. Ахвяраваць ёй можна на гэтай старонцы.

Рада культуры пачала праект «Магістрат», накіраваны на мэтавую дапамогу культурніцкім ініцыятывам. Цяпер вы можаце дапамагчы кнігарні і выдавецтву «Кнігаўка», якія заснаваў Андрэй Янушкевіч, змушаны пасля некалькіх затрыманняў і арышту накладаў ягоных кніг з'ехаць з Беларусі. Кнігавыдавецтва ён працягне ў эміграцыі.

Асабняком стаіць Беларускі ПЭН-цэнтр. Ён займаецца кнігавыдавецтвам, маніторынгам рэпрэсій супраць культурных дзеячаў і дапамагае беларускім культурным дзеячам. Дапамагчы ініцыятыве можна праз разавае ахвяраванне або Patreon.

Беларускія добраахвотнікі

Найбольшае падраздзяленне беларусаў на вайне ва Украіне — полк імя Кастуся Каліноўскага. Заданаціць ім на рыштунак можна на афіцыйнай старонцы палка. Варыянтаў там шмат: крыптавалюты, карткі і нават перавод праз Benevity (актуальна для ЗША).

Полк «Пагоня» — гэта беларускае падраздзяленне ў межах Інтэрнацыянальнага легіёна. Яны таксама збіраюць ахвяраванні.

Існуе таксама збор для беларускіх добраахвотнікаў на платформе BYSOL.

Можна падтрымаць праект «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнні расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі. Каманда праекта складаецца з валанцёраў, якія даюць інфармацыю знутры Беларусі, рызыкуючы трапіць у шматгадовае зняволенне.

Украінскія фонды

Адзін з найбольшых украінскіх фондаў, і вельмі эфектыўны, — «Повернись живим». Яшчэ адным вядомым фондам кіруе Сяргей Прытула — некалі яму ўдалося сабраць на спадарожнік для Украіны, а таксама на некалькі «Байрактараў».

Украінцы набылі прарыўны спадарожнік на грошы з Байрактараў. Расказваем, якія перавагі ён ім дае і як працуе

Сярод іншых надзейных фондаў, які мы рэкамендуем, — Валанцёрскі штаб «Ангар», які збірае рыштунак для вайскоўцаў, і праект Kids for kids, які дапамагае дзецям, пацярпелым ад вайны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • хх
    29.12.2022
    першае (яно ж загалоўнае) фота...
    фатографу рэспект )
    а кажуць у Беларусі
    гор няма...
  • Вясёлыя Жабкі
    29.12.2022
    Можаце ЗСУ дапамагчы бо яны б'юць нашага агульнага ворага:

    https://bank.gov.ua/ua/about/support-the-armed-forces
  • беларус
    05.01.2023
    яшчэ рэквізіты для кропкавай дарамогі публікуе журнаіст Аркадзь Бабчанка, можна знайсці ў яго на канале https://t.me/babchenko77

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай11

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык3

Вялікі герцаг Люксембургскі адрокся ад пасаду на карысць сына. Ён кіраваў краінай 24 гады3

Ці можна выстаўляць у сацсеткі фота і відэа ранішнікаў сваіх дзяцей, калі не спытаеш дазволу ў іншых бацькоў?6

Жываглод расказала, колькі падпісчыкаў засталося ў чат-бота «Сумленныя людзі»5

Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы2

У выбарчай праграме Канапацкая патрабуе вызваліць палітвязняў18

Мужчына стаў своеасабліва прыбіраць кватэру — яго забралі ў міліцыю ВІДЭА

У Гомелі 20-гадовая дзяўчына на «ягуары» цудам выжыла ў аварыі2

«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай11

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →