Свет22

У ФСБ РФ заявілі пра зрыў серыі замахаў на высокапастаўленых вайскоўцаў Мінабароны

Пасля забойства ў цэнтры Масквы расійскага генерала Ігара Кірылава ў ФСБ РФ заявілі, што прадухілі серыю замахаў на высокапастаўленых вайскоўцаў Мінабароны і членаў іх сем'яў. 

Начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік былі забіты выбухам 17 снежня ў Маскве. Падазраваны — грамадзянін Узбекістана, які, па версіі расійскага следства, быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі.

Сарваная серыя, паводле заявы ФСБ РФ, рыхтаваліся спецслужбамі Украіны.

Аднаго з высокапастаўленых кіраўнікоў Мінабароны, расказвае ФСБ, планавалі падарваць у аўтамабілі з дапамогай бомбы пад выглядам паўэрбанка. Завербаваны для выканання тэракту расеец затрыманы.

Затрыманне аднаго з падазраваных у падрыхтоўцы замахаў на расійскіх вайскоўцаў. Кадр відэа ФСБ РФ

Яшчэ аднаго з высокапастаўленых вайскоўцаў Мінабароны РФ планавалі падарваць бомбай, схаванай у тэчцы з дакументамі. Затрыманыя двое грамадзян Расіі, якія павінны былі даставіць замаскіраваную выбухоўку, сцвярджае ФСБ РФ. 

Таксама затрыманы расіянін, які праводзіў разведку па месцах жыхарства і працы высокапастаўленых вайскоўцаў Мінабароны і членаў іх сем'яў. 

Усім чацвярым затрыманым пагражае пажыццёвы тэрмін. 

Каментары2

  • Alex
    26.12.2024
    Самое главное в попытке раскрыть фсе-при-фсе - это не выйти на самих себя. А то даже Украина не спасет)
  • Acab
    26.12.2024
    Гэта няпраўда, намэнклятура ваюе прыгоннымі, шахматысты адно аднаго не чапаюць

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць