Здарэнні33

У Мінску маладая маці, што ехала з дзіцём, напала на кантралёрку. Ёй далі гіганцкі штраф

На выязным судовым пасяджэнні, якое прайшло ў будынку «Белпошты», разгледзелі крымінальную справу супраць 29-гадовай жыхаркі Мінскага раёна, якую абвінавацілі ў гвалце ў адносінах да службовай асобы, пішуць Мінск-навіны.

Ілюстрацыйнае фота

Жанчына вечарам ехала ў аўтобусе №127. Паколькі яе дзіця знайшло ў салоне пракампасціраваны білет, жанчына, відаць, вырашыла зэканоміць і не плаціць за праезд.

На прыпынку «Шэйпічы» ў салон зайшлі кантралёры, яна прад’явіла ім знойдзены білет, які аказаўся пракампасціраваным двойчы — першы раз яшчэ раніцай. Кантралёрка паведаміла ёй пра гэта, маладая маці накіравалася да выхаду.

Аднак пакідаць салон яна не спяшалася: дачакаўшыся, пакуль кантралёры выйдуць на вуліцу, засталася ў аўтобусе. Тыя папрасілі кіроўцу адкрыць пярэднія дзверы, падышлі да безбілетніцы і запатрабавалі прайсці з імі для складання пратакола. Жанчына адмовілася і пачала гучна крычаць, абражаючы кантралёрку, тая выклікала міліцыю.

На прыпынку «Трасцянецкая» безбілетніца ўсё ж выйшла з аўтобуса і хуткім крокам накіравалася ў бок аўтавакзала «Усходні». Работніца «Мінсктранса» пайшла за ёй, патрабуючы спыніцца і дачакацца нарада. Жанчына азірнулася і, нецэнзурна выказваючыся, схапіла кантралёрку за валасы, моцна пацягнуўшы ўніз.

Яе затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС для далейшага разбіральніцтва. У дачыненні да яе завялі крымінальную справу. Абвінавачаная цалкам прызнала віну, раскаялася ў зробленым і выбачылася перад пацярпелай.

Тым не менш жанчыну аштрафавалі на 70 базавых велічынь (2 800 рублёў). Акрамя таго, абвінавачаная павінна выплаціць пацярпелай 100 рублёў у якасці кампенсацыі прычыненай маральнай шкоды.

Каментары3

  • Выязны цырк на пошце
    26.12.2024
    Во дзе "крымінал"! А захоп усёй краіны крымінальнай групоўкай - гэта не крымінал :)
  • Andrew
    26.12.2024
    А вот это вот « з дзіцёнкам»- это на каком языке?:)
  • Команч
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер6

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць