Грамадства33

Аблава ГУБАЗіКа адбылася ў раёне Чкалава—Варанянскага. Што вядома?

Некалькі крыніц паведамілі «Нашай Ніве», што ў раёне вуліц Чкалава і Варанянскага ў Мінску — у раёне, які называюць «Чкалаўскім» або «раёнам Старога Аэрапорта», некалькі дзён таму адбыліся затрыманні.

Фота: Чкалаўскі | Інфа-канал

Першую інфармацыю пра затрыманні «Наша Ніва» атрымала 6 студзеня. Пасля мы здабылі і пацвярджэнне гэтай інфармацыі.

Па нашых звестках, большасць затрыманых — тыя, хто некалі быў у чатах мікрараёна. Адна з крыніц паведаміла нам пра 32 затрыманых, але мы не змаглі знайсці другое пацвярджэнне гэтай лічбы. Але даставерна вядома пра некалькіх затрыманых, але не дзясяткі.

«У нас ёсць толькі інфармацыя пра некалькі затрыманых на мінулым тыдні. Магчыма, гэтую тэму спрабуюць раздзьмуць, каб застрашыць актыўных людзей, — адказалі на запыт «Нашай Нівы» ў бот канала. — Іншай інфармацыяй аб масавых затрыманнях мы не валодаем. Дзякуем за зварот да нас і праверку інфармацыі. Разам да перамогі!»

Чкалаўскі — гэта раён Мінска, абмежаваны вуліцамі Чкалава, Магілёўскай, Валадзько і Аэрадромнай. Рупар актыўнасцяў раёна — канал «Чкалаўскі | Інфа-канал». У 2020 годзе гэты раён таксама галасаваў за Ціханоўскую і вылучаўся пратэставай актыўнасцю. Там праходзілі і дваравыя маршы.

Мікрараён Чкалаўскі. Фота: office.by

Ведаеце, што адбылося ў «Чкалаўскім»? Пішыце рэдактару ў яго асабісты Telegram-акаўнт, на email [email protected] або тым журналістам, якіх вы ведаеце асабіста.

Нагадаем, незадоўга да гэтага адбылася аблава ў мінскім мікрараёне Чыжоўка, падчас якой затрымалі не менш за два дзясяткі чалавек. Некаторых затрыманых білі.

Чытайце таксама:

Чарговая аблава ГУБАЗіКа — гэтым разам на жыхароў мінскай Чыжоўкі

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Каментары3

  • Al
    09.01.2023
    патрулёў заўчора (7.7.) было шмат. па трое фланіравалі па мясцовасьці, нічога асаблівага, апроч таго што іх тут у такой колькасьці вельмі даўно ня бачыў. сёньня сябар з Варшавы пытаецца: "Ты як там, жывы?" -і на пытаньне "А што такое?" ён даслаў лінк на артыкул НН.
  • :
    09.01.2023
    Известно, что 28 лет диктатура. 
  • маскоўскі рэйх будзе знішчаны
    10.01.2023
    Трымайцеся хлопцы. І меньш грошаў рэжыму!

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць