Грамадства99

Наколькі зацікаўлена Еўропа ў зменах у Беларусі, паказалі вынікі дэбатаў у Еўрапарламенце

У чацвер тэмай дэбатаў у Еўрапарламенце стала сітуацыя з палітычнымі вязнямі ў Беларусі, санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама візіт у Мінск міністра замежных спраў Венгрыі.

Фота: AP / Michael Sohn

Аб падрабязнасцях распавядае DW. У цэнтры дыскусіі стаяла пытанне санкцыйнай палітыкі Еўрасаюза. За ўзмацненне санкцый супраць Беларусі выказалася дэпутатка ад Латвіі Сандра Калніеце. Яна заклікала да распаўсюджвання ўсіх эканамічных і фінансавых санкцый, накіраваных супраць Расіі, на Беларусь. Пытанне ролі і месца Беларусі павінна быць часткай расследаванняў і спраў, заведзеных супраць Расіі ў міжнародных судах і трыбуналах. 

За ўзмацненне санкцый супраць «падзельніка Пуціна» выказаўся еўрадэпутат ад Нідэрландаў Тэйс Ройтан. Ён жа раскрытыкаваў візіт у Мінск венгерскага міністра замежных спраў Петэра Сіярты і выказаўся за ўзмацненне падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі. А пастаянны дакладчык па Беларусі літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус пацікавіўся, ці гучала тэма палітзняволеных падчас візіту венгерскага міністра ў Мінск. Яго суайчыннік Юозас Олекас прапанаваў больш працаваць з краінамі Амерыкі, Афрыкі і Азіі, каб дабіцца яшчэ большай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Ідэю ўзмацнення санкцый падтрымаў еўрадэпутат ад Польшчы Томаш Франкоўскі. 

На недастатковасць мер, прынятых Еўропай супраць Беларусі, звяртала ўвагу еўрадэпутатка ад Чэхіі Маркета Грэгорава. Актуальнае месца краіны ў еўрапейскім парадку яна параўнала з «надакучлівай мухай, якая гудзіць», на праблеме Пуціна.

З вуснаў намесніцы главы дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Карын Карлсбро гучала крытыка намераў Міжнароднага алімпійскага камітэта дапусціць расійскіх і беларускіх спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў.

«У пекле павінна быць асобае месца для лідараў, якія прыслужваюць дыктатарам», — цытуе яе DW.

Калі гаварыць пра канкрэтныя планы, то іх агучыў еўракамісар Янез Ленарчыч. Па яго словах, Еўракамісія працуе над прыняццем дадатковых санкцый, якія будуць накіраваныя супраць суддзяў і пракурораў. Пашырэнне санкцый на іншыя сферы будзе залежаць ад удзелу Беларусі ў вайне.

Каментары9

  • Веня
    17.02.2023
    Беня, с чего ты это взял? Ты случайно европейских политиков с украинскими не перепутал?
  • Пан з-пад Рудні
    17.02.2023
    Насраць ім было заўсёды на беларусаў!
  • Эўропа тупа хоча пазбавіцца ад Беларусі
    17.02.2023
    У зменах не зацікаўленыя, зацікаўленыя ў помсце. Бачу жаданне помсціць, руйнаваць, а не будаваць і мова не пра тут і цяпер, мова пра тое, што будзе і праз 30-50 рокаў. Ты альбо жадаеш выбудоўваць добрыя адносіны альбо жадаеш вынішчаць, зараз я бачу жаданне пазбавіцца ад Беларусі.

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам8

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА29

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

Памідоры па Br55 і не толькі. Якія цэны на каляднай Камароўцы?1

У беларускіх кінатэатрах на Новы год замест «Аватара 3» пакажуць «Прастаквашына»8

Расія не прымае 20 пунктаў мірнага плана і выставіць сустрэчныя патрабаванні14

Літоўская асацыяцыя перавозчыкаў прызнала, што не ведае, колькі грузавікоў цяпер затрымана ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам8

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць