Грамадства44

Беларускі футбольны трэнер знайшоў сямейнае шчасце ў далёкай Інданезіі

Пра беларускага трэнера Алега Кузьмянка, які ў свой час працаваў з шэрагам айчынных каманд і ў зборнай Беларусі, на Радзіме не чуваць ужо пару гадоў — з тых часоў, як яго і Ігара Крывушенку звольнілі за дрэнныя вынікі з інданезійскага клуба «Персiкаба» восенню 2021-га. Але «Трыбуна» даведалася, што Кузьмянок застаецца ў экзатычнай для большасці беларусаў краіне дагэтуль, і нават пусціў у ёй карані.

У 1990-я гады і на пачатку нулявых ураджэнец Светлагорска Алег Кузьмянок гуляў форвардам у некалькіх айчынных клубах. У 1990-я ён гуляў у магілёўскіх клубах «Дняпро» і «Тарпеда-Кадзіна», дзе і дасягнуў асноўных поспехаў як гулец. У 1992 годзе ён стаў срэбраным прызёрам першага ў гісторыі чэмпіянату незалежнай Беларусі, а ў «Тарпеда-Кадзіна» з 45 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам за ўсю гісторыю клуба.

Пасля Кузьмянок гуляў за мінскія «Дарыду» і МТЗ-РIПА, дзе таксама граў не апошнюю скрыпку, а заканчваў кар'еру як гуляючы трэнер у «Гарадзеі».

Канчаткова перастаўшы гуляць у 2010-м, ён стаў трэнерам. Пры гэтым некалькі гадоў разам з Ігарам Крывушэнкам трэніраваў жодзінскую каманду, а пасля нават нацыянальную зборную — праўда, не вельмі ўдала. І калі ў 2019 годзе Крывушэнку звольнілі, разам з ім сышоў і Кузьмянок. А пасля таго абодва апынуліся на іншым канцы свету — у Інданезіі.

У снежні 2019-га Крывушэнка атрымаў прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера інданезійскага клуба «Персiкаба», а Кузьмянок зноў стаў яго памочнiкам. Аднак у экзатычным чэмпіянаце беларускія коўчы на топ-узровень вывесці калектыў не змаглі. Што ў 2020-м, што ў 2021-м гадах клуб плёўся ў хвасце першай дзясяткі, што відавочна не задавальняла босаў. Урэшце Крывушэнку 23 лістапада 2021 года звольнілі.

Крывушэнку пасля таго нічога не заставалася, як вярнуцца ў Беларусь. А вось для Кузьмянка ўсё склалася вельмі нечакана. Ён застаўся ў Інданезіі, і прычыны гэтаму былі зусім не футбольныя.

Як аказалася, Крывушэнку і Кузьмянка ў свой час аб'яднаў не толькі футбол, а i не самыя радасныя перыяды ў асабістым жыцці Кузьмянка. Яшчэ ў 1990-х ён ажаніўся і развёўся першы раз — з дэпрэсіўнага стану пасля гэтага вывесці яго дапамог якраз Крывушэнка, з якiм яны гулялі ў «Тарпеда-Кадзіна» у 1997 годзе. Пасля ў Кузьмянка здарыўся другi шлюб — зноў няўдалы, хоць, як расказалi «Трыбуне», Алег вельмi кахаў жонку i нават яшчэ да вяселля падарыў ёй пазадарожнік. Пасля разводу Кузьмянку зноў было вельмi дрэнна маральна — i зноў выцягнуў сябар Крывушэнка.

Цяпер жа ў Кузьмянка адбыўся трэці шлюб. Гэтым разам — у Інданезіі. Неўзабаве пасля прызначэння ў «Персiкаба», яшчэ на пачатку 2021-га, трэнер пазнаёміўся з мясцовай дзяўчынай, з якой закруціў раман, а потым i зрабiў ёй прапанову.

Чым займаецца жонка трэнера, даведацца не ўдалося, аднак вядома, што дзяўчына нашмат маладзейшая за свайго мужа, а яе бацька — багаты і паспяховы па мясцовых мерках бізнэсмен. А яшчэ ў сям'і Кузьмянка, якому ўжо 48 гадоў, з'явілася дзіця.

Грошы зарабляць Кузьмянок працягвае футболам. У маі 2022 года ён вярнуўся ў «Персiкаба», якiм кіруе цяпер мясцовы спецыяліст Адзіл Шарын, — стаў там трэнерам па фізпадрыхтоўцы. У сезоне 2022/23 Кузьмянок застаецца на пасадзе, а «Персiкаба» ідзе на 13-м месцы пасля 27 з 34 матчаў.

У камандзе Кузьмянка лiчаць сваiм — пра гэта даюць зразумець шматлікія фатаграфіі і відэа ў Instagram «Персiкаба». Знайшоўся там i ролiк пра тое, як футбалiсты падарылi трэнеру торт з нагоды 48-годдзя — напісана на iм было Papa Oleg, што яшчэ раз дае зразумець, што трэнера паважаюць.

У Беларусi Алег Кузьмянок не быў з часоў пераезду ў Інданезію, хоць сувязі з радзімай і падтрымлівае.

Каментары4

  • ш
    07.03.2023
    Зато детки красивыя будуць, да Макс?
  • Максим Дизайнер
    07.03.2023
    Смотрю на фото, и вижу счастливого мужыка.Стройного, со вкусом одетого, с красивой и счастливой женой. Здесь бы сидел на стакане давно, что два предыдущих брака на родине и подтверждают. Даже "пазадарожник" в подарок на второй свадьбе не помог.
  • ром
    09.03.2023
    Максим Дизайнер, люблю твои комменты за реальность))

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →