Свет11

Літоўскі бізнэсмен пакаяўся, што дапамагаў «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі

Літоўскі цэнтр журналісцкіх расследаванняў Siena, які вывучае магчымыя ценявыя схемы паставак угнаенняў з Беларусі ў Еўрасаюз, паведаміў, што літоўскі бізнэсмен Саўлюс Коціс прынёс публічныя прабачэнні, што праз сваю кампанію ў Кыргызстане дапамагаў абыходзіць санкцыі ў дачыненні «Гродна Азота».

«Гродна Азот». Фота ілюстрацыйнае

Раней па выніках журналісцкіх расследаванняў стала вядома пра існаванне ланцужка кампаній, якія займаюцца ўвозам у Літву беларускага карбаміду пад выглядам угнаення, зробленага кампаніямі з іншых краін. Падсанкцыйны беларускі «Гродна Азот» сам гандляваць з ЕС адкрыта не можа, але рабіў гэта праз «фірму-пракладку».

Перавозку ўгнаенняў па чыгунцы аплаціла клайпедская кампанія Girera, а пакупніком значыцца фірма Misir.Co з Кыргызстана, акцыянерам якой з'яўляецца літоўскі бізнэсовец Саўлюс Коціс. Ён сам пацвердзіў Siena, што ўдзельнічаў у гэтай схеме.

Прадпрымальнік публічна папрасіў прабачэння ва ўсіх, хто «быў расчараваны безадказнымі паводзінамі» яго самога і яго калег, і прызнаўся, што мае намер «згарэць у агні сораму і нянавісці да сябе». Ён таксама запэўніў, што дамова на пастаўку карбаміду з Беларусі ўжо скасаваная, а дзейнасць Misir.Co прыпыненая.

Такое нечаканае прасвятленне бізнэсмена відавочна звязанае з тым, што апошнім часам літоўскія ўлады выразна засведчылі сур'ёзнасць сваіх намераў не на словах, а на справе паставіць заслону шэрым схемам, скіраваным на абыход заходніх санкцый. На пачатку года пачалося расследаванне кантрабанды ўгнаенняў «Гродна Азота», у некалькіх кампаніях прайшлі вобшукі і затрыманні. 

Чытайце таксама:

Прэм'ерка Літвы: Адмова ад перавозкі беларускіх грузаў літоўскай чыгункай — самае простае рашэнне

Прэзідэнт Літвы: Літоўскія кампаніі, у дварах якіх лунаюць украінскія сцягі, могуць адначасова дапамагаць Лукашэнку

Літоўскія службы расследуюць, хто дапамагае пастаўляць беларускія ўгнаенні ў Еўропу. Затрымалі карбаміду на 2 млн еўра

Фірму-пракладку для абыходу санкцый узначальвае старшыня аднаго з выбаркамаў 2020 года — расследаванне

Каментары1

  • злапамятлівы
    08.03.2023
    А тыя, хто здаў Бяляцкага, таксама намерваліся "згарэць у агні сораму і нянавісці да сябе"?

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць